Вы тут

У ліпені падаражэлі пернікі і гарбата, стала таннейшай гародніна


У ліпені падаражэлі пернікі і гарбата, сталі таннейшыя капуста і памідоры, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.


Фота: pixabay.com

Свежая белакачанная капуста патаннела на 41,17%, памідоры — на 14,81%, агуркі — на 12,89%, бананы — на 14,07%, перац салодкі — на 10,01%, вінаград — на 14,42%.

У сваю чаргу пернікі падаражэлі на 4,13 працэнта, чай — 4,07 працэнта, ікра ласасёвых рыб — 3,69 працэнта, мясныя кансервы для дзіцячага і дыетычнага харчавання — 2,02 працэнта, паўфабрыкаты з мяса птушкі — 2,02 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшая на 14,23 працэнта, садавіна — на 11,26 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 1,31 працэнта, мяса і мясапрадукты — на 1,08 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 1,14 працэнта, крупы і бабовыя — на 1,09 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 0,76 %.

Абеды ў сталовай патаннелі на 0,36%, у рэстаране і кафэ падаражэлі на 0,71%, фастфуд — на 1,32%.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў кошце на 1,31%, алкагольныя напоі — на 0,11%.

Нехарчовыя тавары ў ліпені сталі даражэйшыя на 1,22%. Адзенне падаражэла на 0,38 працэнта, дывановыя вырабы — на 0,28 працэнта, тэкстыльныя вырабы — на 1,05 працэнта, медыкаменты — на 0,01 працэнта, абутак — 0,05 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,76 працэнта. У ліпені жыллёва-камунальныя паслугі засталіся на ранейшым узроўні. Паслугі гасцініц падаражэлі на 1,61 працэнта, фотаатэлье — на 0,59 працэнта, санаторна-аздараўленчыя — на 1,58 працэнта, хімчыстка верхняга адзення — на 0,20 працэнта.

Сталі даражэйшымі паслугі пасажырскага транспарту (0,62 працэнта), у прыватнасці, міжнародных зносін чыгуначнага транспарту — на 7,57 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў ліпені склала 0,5%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.