Вы тут

Колькі каштуе харчаванне ў садах і школах? Мінадукацыі расказала аб нормах


Грашовая норма расходаў на харчаванне ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі і часу знаходжання ў ім павялічана ад 9 працэнтаў да 13 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, перадае БелТА.


«Грашовая норма расходаў на харчаванне ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі і часу знаходжання ў ім павялічана ад 9 працэнтаў да 13 працэнтаў. Напрыклад, ва ўстановах дашкольнай адукацыі — на 10 працэнтаў, сярэдняй адукацыі — на 11 працэнтаў. Кошт харчавання ў дзень у звычайных садах, напрыклад, для дзяцей 1-3 гадоў пры знаходжанні ва ўстанове 10,5 гадзін складае Br3,2, у санаторных садах і групах для дзяцей 3-7 гадоў са знаходжаннем 12-24 гадзіны — Br6,5», — расказаў Аляксандр Кадлубай.

Ён адзначыў, што таксама вар’іруецца цана харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (у школах, ліцэях і гімназіях), прысутнічае вар’іраванне па грашовых нормах і на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. «Міністэрства адукацыі ў адпаведнасці з методыкай фарміравання грашовай нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў, узгодненай з Мінфінам, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, штоквартальна праводзіць аналіз грашовых норм расходаў на харчаванне па сярэдніх цэнах аптовых продажаў на прадукты харчавання, якія прадастаўляюцца Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі», — дадаў намеснік міністра. У выпадку неабходнасці, паводле яго слоў, Міністэрства адукацыі ўносіць прапанову па павелічэнні гэтых грашовых норм на ўзгадненне ў Міністэрства фінансаў. «Гэта значыць, гэта пастаянны маніторынг і пастаяннае павелічэнне гэтай нормы», — сказаў ён.

У новым навучальным годзе харчаваннем будуць ахоплены 1 млн. 85 тыс. навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У садах будуць харчавацца каля 391 тыс. выхаванцаў. «Да пачатку навучальнага года праведзены планавыя рамонтныя работы, ажыццёўлена замена састарэлага тэхналагічнага халадзільнага абсталявання, кухоннага інвентару і посуду. Аб’екты грамадскага харчавання ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі будуць функцыянаваць у штатным рэжыме, іх больш як 6 тыс. У мэтах забеспячэння навучэнцаў збалансаваным, здаровым харчаваннем у рэгіёнах распрацоўваецца прыкладны двухтыднёвы рацыён харчавання. Гігіенічная ацэнка на адпаведнасць патрабаванням санітарных норм і правілаў ажыццяўляецца ўстановамі дзяржнагляду. Навучэнцам усіх катэгорый прадастаўляецца адзіны рацыён харчавання незалежна ад формы аплаты», — праінфармаваў Аляксандр Кадлубай.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.