Вы тут

Беларускі паэт Анатоль Аўруцін удастоены «Залатога Віцязя»


Беларускі паэт Анатоль Аўруцін атрымаў галоўную ўзнагароду Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь», які напярэдадні прайшоў у Маскве, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».


Фота - скрыншот відэа з tvr.by

На конкурс было пададзена больш за 450 твораў з 14 краін. Былі ўдзельнікі нават з Лацінскай Амерыкі. У фінал прайшлі каля 40 работ. Яны ацэньваліся ў 12 намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Публіцыстыка», «Гісторыя», «Навуковая і дзіцячая літаратура»... Беларускі аўтар Анатоль Аўруцін перамог у намінацыі «Паэзія» за кнігу абранага «Часовая вечнасць», куды ўвайшлі яго вершы з папярэдніх зборнікаў, напісаных за 50 гадоў.

«Для мяне гэта велізарнае прызнанне, таму што, аказваецца, можна жыць у Беларусі і быць вядомым рускім паэтам. Я ўсё жыццё спрабую гэта даказаць. Многія людзі, хто пачынаў пісаць па-руску, вымушаныя былі з’ехаць за вялікай увагай, за вялікім прызнаннем у Расію. А я паставіў сабе мэту: жыць у сябе дома, пісаць на рускай мове. Як бачыце, трошкі атрымліваецца», — пракаментаваў Анатоль Аўруцін.

Кіраўнік Міжнароднага славянскага літаратурнага форума «Залаты Віцязь» Мікалай Бурляеў падкрэсліў важнасць правядзення форуму «Залаты Віцязь». «Наша ідэалогія ад пачатку была закладзена ў нашым дэвізе “За маральныя ідэалы і за ўзвышэнне душы чалавека”. На прызе “Залатога Віцязя” ёсць словы Сергія Раданежскага: “Любоўю і яднаннем выратуемся”. Гэта наша платформа, наш дэвіз, і зараз гэта асабліва важна. Любоў і яднанне, але на правільных пазіцыях. А рускія і беларусы — гэта адзін народ, гэтак жа як і Украіна. Нас проста штучна падзялілі», — падкрэсліў Мікалай Бурляеў.

У рамках літаратурнага форуму адбыўся круглы стол, на якім удзельнікі абмеркавалі сучасныя выклікі, з якімі сёння сутыкаецца літаратура. Ёсць планы стварыць саюз творчых аб’яднанняў Саюзнай дзяржавы, які аб’яднае пісьменнікаў Беларусі і Расіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.