Вы тут

Хвіліна, якую не вернеш...


Медыкі Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу двухгадоваму пацыенту, які выпаў з акна шматпавярховіка. Такая інфармацыя на раніцу 19 кастрычніка.


Па інфармацыі Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама, у Светлагорскай ЦРБ праведзены кансіліум з удзелам спецыялістаў Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы: хірурга, траўматолага, нейрахірурга, рэаніматолага.Узгоднена лячэнне пацыента. Хлопчык атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, але прагноз для жыцця спрыяльны.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 кастрычніка ў доме па вуліцы Стэфаноўскага. Прыкладна а палове адзінаццатай раніцы з акна кватэры на апошнім, дзявятым, паверсе выпала дзіця.

Па паведамленнях «Светлагорскіх навін», камеры відэаназірання, устаноўленыя на суседніх дамах, зафіксавалі момант падзення хлопчыка, а таксама тое, што ён спачатку ляжаў, потым спрабаваў варушыцца. Відавочцы тут жа падбеглі да малога, выклікалі медыкаў. Дзіця даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай райбальніцы. Цяпер усе, хто ведае пра гэту гісторыю, перажываюць за дзіця і жадаюць яму поўнага выздараўлення.

Супрацоўнікамі Светлагорскага раённага аддзела Следчага камітэта па дадзеным факце распачата праверка. Высвятляюцца абставіны і прычыны здарэння.

— Паводле папярэдняй інфармацыі, двухгадовы хлопчык і яго сястра знаходзіліся ў кватэры разам з маці. Калі жанчына на пэўны час выйшла да суседкі, сын залез на падаконнік і выпаў з акна, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Праваахоўнікі нагадваюць: менавіта дзеці ад двух да пяці гадоў часцей за ўсё трапляюць у такія сітуацыі і ў 70 працэнтах выпадкаў надзвычайнае здарэнне адбываецца альбо на вачах у бацькоў, альбо на працягу першых 15 хвілін пасля таго, як малыя застаюцца без нагляду дарослых.

На Гомельшчыне з пачатку года гэта ўжо не першы падобны выпадак. Прайшло амаль чатыры месяцы, а для відавочцаў аналагічнай гісторыі ў Гомелі той дзень назаўсёды застанецца ў памяці. Проста на вачах суседзяў аднаго са шматпавярховікаў па вуліцы Мазурава з акна пятага паверха выпала пяцігадовая дзяўчынка. Малая ўпала з 15-метровай вышыні на бетонную пліту. Дзіця выжыла. Пасля правядзення некалькіх аперацый, маленькую пацыентку яшчэ 12 дзён літаральна выцягвалі з таго свету гомельскія медыкі. На шчасце, дзяўчынка ўжо праз месяц пасля здарэння пачала выздараўліваць. Родныя дзіцяці рыхтаваліся да доўгай рэабілітацыі малой.

У тым, што ў небяспечныя гульні, якія ў адно імгненне могуць скончыцца падзеннем з вышыні і гібеллю, могуць гуляць дзеці ўсіх узростаў, днямі пераканаў падлетак з Гомеля. На мінулым тыдні жахлівае відэа са школьнікам, які гуляў па парапеце даху дзевяціпавярховіка, ускалыхнула сацыяльныя сеткі. Пры гэтым зваротаў у міліцыю аб дадзеным выпадку ад відавочцаў не паступала. Пра тое, што сын разгульваў па парапеце, маці дзевяцікласніка даведалася выпадкова. Адрэагавалі на здарэнне супрацоўнікі Камісіі па справах непаўналетніх Чыгуначнага раёна Гомеля. Як высветлілася, падлетак выхоўваецца ў сям' і, якая вельмі добра характарызуецца. І родныя хлопца, і яго педагогі адзначылі — яны ніколі не маглі ўявіць, што падлетак можа зрабіць такі неабдуманы ўчынак.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.