Вы тут

На сваю гістарычную радзіму ў Беларусь на творчую стажыроўку прыехалі беларусы замежжа. Фотарэпартаж


У Беларусі праходзіць творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа.


На творчую стажыроўку на сваю гістарычную радзіму ў Беларусь прыехалі 39 чалавек (кіраўнікі замежных беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, кіраўнікі грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа). Геаграфія самая шырокая — Італія, Казахстан, Латвія, Літва, Расія, ЗША, Эстонія.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, пройдуць па 29 кастрычніка ў арганізацыях культуры і ўстановах адукацыі ў сферы культуры, прафесійных калектывах мастацкай творчасці Беларусі. 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24 кастрычніка ў рамках творчай стажыроўкі адбылася сустрэча беларусаў замежжа з Міністрам культуры Беларусі Анатолем Маркевічам.

Падчас свайго выступу ён падкрэсліў, што добрая традыцыя праводзіць творчыя стажыроўкі існуе з 2016 года. 

«Мы бачым, што яны вельмі запатрабаваныя прадстаўнікамі беларускай дыяспары», — сказаў Анатоль Маркевіч. 

Таксама ён адзначыў, што Міністэрства культуры вядзе сістэмную работу па метадычнай і практычнай дапамозе нашым суайчыннікам за мяжой. Па яго словах, за апошнія 5 гадоў беларускім творчым калектывам з 20 краін свету міністэрства бязвыплатна перадала больш за 700 камплектаў беларускіх касцюмаў, 2000 выданняў, 800 прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 50 народных музычных інструментаў і таксама дзяржаўную сімволіку.

Найбольш актыўныя прадстаўнікі беларускай дыяспары атрымалі ўзнагароды падчас мерапрыемства. Таксама ва ўсіх жадаючых была магчымасць задаць сваё пытанне міністру культуры.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.