Вы тут

Да 7 лістапада на Віцебшчыне ўвялі ў строй адразу тры моста


Да 7 лістапада на Віцебшчыне ўвялі ў строй адразу тры моста. У Міёрскім раёне падарункам жыхарам да Дня кастрычніцкай рэвалюцыі стала 207-мятровае аўтадарожнае збудаванне праз раку Аута. 


Фота: БелТА.

У Наваполацку пасля глабальнай рэканструкцыі адкрылі Калінінскі мост, які з’яўляецца равеснікам горада-нафтанніка: будаўнічыя работы тут былі праведзены ўсяго за 17 месяцаў. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця важнага аб’екта старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што адноўленая транспартная артэрыя, якая атрымала другое дыханне, стане яшчэ адной цаглінай у развіцці рэгіёна. 

Напярэдадні свята жыхары гарпасёлка Сураж Віцебскага раёна таксама прайшліся па новаму мосту праз раку Каспля. На яго рэканструкцыю са сродкаў абласнога бюджэта было накіравана каля 7 мільёнаў рублёў. Аб жыццёвай важнасці гэтага аб’екта суражане ведаюць не па чутках: мост у прамым сэнсе з’яўляецца адзінай пераправай, якая звязвае дзве часткі населенага пункта. Ва ўрачыстай абстаноўцы чырвоную стужку перарэзалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дарожкін з інжынерамі, адказнымі за новы аўтадарожны аб’ект. 

Уваходзіны напярэдадні 7 лістапада справілі ратавальнікі горада Полацка: у новым мікрараёне «Аэрапорт» адкрылася пажарная аварыйна-выратавальная часць 4 Полацкага гаррайаадзела па надзвычайных справах. Аб’ект узведзены менш, чым за год, на ўзбраенні 30 работнікаў МНС — тры пяцітонныя аўтацыстэрны і 30-мятровая аўталесвіца. Часць стала неабходным пунктам бяспекі мікрараёна, у якім знаходзяцца 95 шматкватэрных дамоў, тры гандлёвыя аб’екты і прадпрыемства «Полацкія напоі і канцэнтраты».

У Гарадку адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу, які стаў 32-й падобнай установай у паўночным рэгіёне. Суды Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў горада Віцебска атрымалі не толькі новую святочную прапіску, але і ў пяць разоў павялічылі свае плошчы, новы аб’ект увялі ў эксплуатацыю датэрмінова. Старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Стукала падкрэсліў, што гэта трэці Дом правасуддзя, які адкрыўся ў рэспубліцы ў гэтым годзе.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.