Вы тут

Браканьер у Пастаўскім раёне здабыў восем паляўнічых жывёлін


Падчас правядзення палявога мерапрыемства ў паляўнічых угоддзях Пастаўскага раёна работнікі Глыбоцкай міжраённай інспекцыі знайшлі на зямлі сляды валачэння і пратэктары шын аўтамабіля. Пасля вывучэння абстаноўкі было знойдзена месца з прыкметамі здабычы дзікай жывёлы. Дзяржінспектары прайшлі па слядах ад аўтамабіля і прыбылі да прыватнага дома ў вёсцы Андроны. Пра далейшы ход падзей паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.


Гаспадар знаходзіўся дома і дазволіў дзяржінспектарам агледзець участак. У двары на снезе былі заўважаны кроплі бурага колеру, якія вялі да адной з гаспадарчых пабудоў. У ёй было выяўлена пяць асобін еўрапейскай казулі, частка чэрапа лася з рагамі і прыстасаванне для разбору жывёлін.

На месца была выклікана следча-аператыўная група Пастаўскага РАУС, якой сумесна з супрацоўнікамі Глыбоцкай міжраённай інспекцыі былі праведзены агляды падворка. У лазні было знойдзена мяса лася і яшчэ двух дарослых асобін казулі. На прыдамавой тэрыторыі — яма для ўтылізацыі астанкаў жывёлін. Пры яе раскопцы выяўлены астанкі лася (шкура, ногі і частка галавы), а таксама астанкі двух асобін дарослых самак еўрапейскай казулі (шкура і галовы).

У ходзе правядзення следча-аператыўных мерапрыемстваў устаноўлена, што названыя вышэй паляўнічыя жывёліны здабыты без дазволу. Высветлілася, што да іх незаконнай здабычы датычны сын гаспадара дома, які пражывае з ім.

Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, у выніку незаконнай здабычы сямі асобін еўрапейскай казулі і адной асобіны лася складае 1140 базавых велічынь.

Следча-аператыўнай групай канфіскавана каля 400 кілаграмаў мяса дзічыны і дзве зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы. У дачыненні да мужчыны, які незаконна здабыў восем паляўнічых жывёлін, заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.