Вы тут

Матч футбольнага чэмпіянату свету ўпершыню ў гісторыі рассудзіць жанчына


Францужанка Стэфані Фрапар стане першай у гісторыі футбола жанчынай, якая працуе на чэмпіянаце свету ў ролі галоўнага арбітра, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ФІФА.


Стэфані Фрапар прызначаная на паядынак зборных Германіі і Коста-Рыкі ў рамках трэцяга тура групавога этапу. Гульня пройдзе на стадыёне «Эль-Байт» у Эль-Хаўры 1 снежня і пачнецца ў 22: 00. Францужанка ўжо мае досвед працы на ЧС-2022: раней яна была задзейнічана ў ролі чацвёртага суддзі ў матчы першага тура паміж камандамі Мексікі і Польшчы (0: 0). Акрамя Фрапар, у спісе арбітраў на чэмпіянаце свету ў Катары прысутнічаюць яшчэ дзве жанчыны: японка Ёсімі Ямасіта і Саліма Мукансанга з Руанды.

Фрапар 38 гадоў, раней яна стала першай жанчынай, прызначанай на матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў 2019 годзе Францужанка працавала галоўным арбітрам на матчы за Суперкубак УЕФА паміж «Ліверпулем» і «Чэлсі».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.