Вы тут

«Уключайся!» у новым фармаце


Напярэдадні доўгачаканых зімовых свят і Раства Хрыстова тэлеканал «Беларусь 2» парадаваў сваю аўдыторыю падарункамі. Сярод іх і тое, што цяпер любімыя маладзёжныя праекты «Уключайся!» і «ПІН_КОД» выходзяць у эфір з мадэрнізаванай тэлестудыі.


Кожны будны дзень гледачы сямейнага тэлеканала распачынаюць у кампаніі вядучых Арцёма Сямёна і Жана Сянкевіча, Марыі Хрусталёвай і Германа Малышыцкага. Агляды музычных навінак і кінапрэм'ер, цёплыя сустрэчы з цікавымі гасцямі і толькі добрыя навіны, правераныя рэцэпты карысных сняданкаў ад шэф-кухараў і найлепшыя мультфільмы чакаюць кожнага ў эфіры з 6 да 10 раніцы. Акрамя гэтага, журналісты шоу «Уключайся!» не стамляюцца эксперыментаваць з напаўненнем кожнага выпуску і прапаноўваюць нам аўтарскія рубрыкі аб мастацтве і шэдэўрах са збору беларускіх музеяў, карысныя парады для аматараў жывёл і карыстальнікаў гаджэтаў.

І цяпер зарадка для розуму і вачэй праходзіць у яшчэ больш утульнай атмасферы, таму што дызайнеры прыўнеслі ў кадр пастэльныя тоны і свежыя візуальныя рашэнні, а ў якасці элементаў дэкарацый выкарысталі жывыя расліны. У выніку рабочая прастора студыі павялічылася, а значыць, стала больш шырокай і прастора для фантазій і крэатыўных ідэй каманды ранішняга шоу. Пры гэтым нязменным застаўся па-ранейшаму рэцэпт бадзёрай і вясёлай раніцы ад праекта «Уключайся!» на тэлеканале «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.