Вы тут

Баль у Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца ўжо ў чатырнаццаты раз


Як жа сёлета пашчасціла, што ноч з 13 на 14 студзеня выпадае перад выхаднымі, і ўсе, хто хоча пабываць на традыцыйным навагоднім балі ў Нацыянальным Вялікім тэатры Беларусі, змогуць дазволіць сабе гэтае задавальненне, не думаючы пра час. Баль звычайна канчаецца позна ўночы, прычым, самае цікавае адбываецца ў фінале... Гэта ж тэатр, дзе без інтрыг немагчыма.


Сёлета Вялікі тэатр акрамя традыцыйных Каралеўскага і Венскага балю прапануе «Чароўныя казкі Новага года» — гэта агульная тэма шэрагу імпрэз, якія пройдуць на галоўнай сцэне ды ў Музычнай гасцёўні, дзе будзе час для квэстаў і танцавальных майстар-класаў, чайнай цырымоніі і нават для стварэння лялькі-абярэга. Здзейсніць казачны шпацыр па «Млечным шляху» альбо паслухаць «Казкі Балівуда» ды адчуць водар казак Усходу«? Тут няма пытання выбару, таму што можна паспець усё. Нават завітаць у «Залу эльфаў» ці «Гатычную залу» — не толькі каб даведацца, чым яны адрозніваюцца, але паглыбіцца ў дзіўную атмасферу чароўных светаў. І толькі на балі можна прайсці навучанне ў «Школе спакусы» сярод рэальных чароўных дам у пышных уборах і галантных кавалераў, якія насамрэч не з мінулага стагоддзя, а нашы сучаснікі і суграмадзяне. Яны імкнуцца ў гэты вечар адпавядаць таленавітым артыстам Вялікага тэатра Беларусі, якія рыхтуюць для балю адмысловыя праграмы пад кіраўніцтвам аўтара канцэпцыі галоўнага рэжысёры тэатра Ганны Маторнай, а таксама дырыжораў Уладзіміра Авадка і Юрыя Караваева, галоўнага хормайстра Ніны Ламановіч і галоўнага балетмайстра Ігара Колба.

Ахвотныя танцаваць на балі па ўсіх правілах (а гэта традыцыйныя паланезы, маршы, вальсы, полькі) адмыслова рыхтаваліся некалькі месяцаў пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Юліі Дзятко. А цяпер яны ўжо прадэманструюць свае ўменні. Фіналам балю стане вогненнае і светлавое шоу на пляцоўцы ля тэатра.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.