Вы тут

«Якасць медыцынскіх паслуг — у прыярытэце дзяржаўнай палітыкі»


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валянціна Курсевіч — пра развіццё сферы аховы здароўя на прыкладзе сваёй акругі:


Фота: БелТА.

— Якасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву заўсёды была, ёсць і будзе адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы здароўя. Гэтыя кірункі знайшлі адлюстраванне ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады. У дакуменце падкрэсліваецца, што неабходна ствараць умовы для здаровага спосабу жыцця і актыўнага даўгалецця насельніцтва. У бюджэце краіны на 2023 год на ахову здароўя прадугледжана 4,4 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту, гэта каля 10 мільярдаў рублёў. Сума значная.

Напрыклад, у Бараўлянскім сельсавеце, які ўваходзіць у маю выбарчую акругу, пражывае 70 тысяч чалавек. У найбліжэйшыя месяцы там будзе здадзена паліклініка Мінскага раёна на 800 наведванняў у змену. Акрамя службы функцыянальнай дыягностыкі, апарата ўльтрагукавога даследавання, у ёй будзе працаваць кабінет МРТ. Чатырохпавярховы будынак, які займае паліклініка цяпер, пасля рэканструкцыі аддадуць пад дзіцячую паліклініку, паколькі колькасць дзяцей у Мінскім раёне набліжаецца да 60 тысяч.

Плануецца будаўніцтва новага хірургічнага корпуса для Мінскай абласной клінічнай бальніцы, куды перавядуць з Мінскай абласной дзіцячай бальніцы аддзяленні ЛОР, сківічна-тварнай хірургіі, мікрахірургіі вока.

Акрамя таго, у Мінскай раённай бальніцы рэканструявана прыёмнае аддзяленне з двума аперацыйнымі блокамі. У прыватнасці, у 2020—м у аграгарадку Хацежына адкрылася амбулаторыя, у лістападзе мінулага года ў Азярцы — паліклініка на 200 наведванняў у змену. У 2019-м рэканструявана Астрашыцка-Гарадоцкая ўрачэбная амбулаторыя. У Прылуках завяршаецца рэканструкцыя ўрачэбнай амбулаторыі. Жыхары Заслаўя з нецярпеннем чакаюць новых паліклінікі і бальніцы. Праект прайшоў дзяржаўную экспертызу, і сёлета, на першым этапе, плануецца пачаць узвядзенне паліклінікі, разлічанай на 700 наведванняў у змену. Другой чаргой прадугледжана будаўніцтва бальніцы. У Атолінскай бальніцы пачаліся работы па ўстаноўцы камп'ютарнага тамографа. Гэты задзел стаў магчымы дзякуючы Мінскаму абласному выканаўчаму камітэту і яго кіраўніцтву, якое вялікую ўвагу надае будаўніцтву, рэканструкцыі, мадэрнізацыі сацыяльных аб'ектаў у сферы аховы здароўя.

У пачатку лютага ў шпіталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Лясны прайшла нарада на чале з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам. Яна была ініцыіравана намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Іванам Маркевічам. На сустрэчу былі запрошаны ўсе галоўныя ўрачы абласных устаноў медыцыны, міжраённых цэнтраў па аказанні высокатэхналагічных відаў дапамогі, іх у нас чатыры — у Салігорску, Барысаве, Маладзечне і Бараўлянах. Удзельнікі разгледзелі перспектывы і асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы аховы здароўя.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.