Вы тут

У турэцкай правінцыі Хатай пасля землятрусу ўтварыўся разлом шырынёй больш за 200 м


У турэцкай правінцыі Хатай пасля землятрусу ўтварыўся разлом шырынёй больш за 200 м. У інтэрнэце з’явілася відэа разлома, знятае пры дапамозе дрона. Яго апублікаваў тэлеканал NTV, перадае БелТА.


Зрух глеб адбыўся ў цэнтры населенага пункта Цепяхан на аліўкавым полі плошчай 35 га. Глыбіня разлому складае больш за 30 м. Мясцовыя жыхары распавялі прадстаўнікам СМІ, што чулі выбух. Адзін з іх растлумачыў, што сам выбух ён не бачыў, але чуў падобны на яго гук. Раніцай мужчына ў месцы, адкуль быў гук, убачыў руіны. Раней поле было роўнае, а цяпер нават экскаватар не зможа там праехаць, распавёў ён.

Землятрус магнітудай 7,7 быў зарэгістраваны на паўднёвым усходзе Турцыі 6 лютага раніцай. Як адзначыў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, ён стаў самым магутным з 1939 года. Пасля гэтага былі выяўлены 30 афтэршокаў, а днём здарылася яшчэ адно магутнае землетрасенне. Па апошніх дадзеных, колькасць загінулых склала 20 937 чалавек.

 

Землятрус закрануў Сірыйскія правінцыі Алепа, Латакія, Хама і Тартус. Паводле апошніх звестак мясцовага міністэрства аховы здароўя, загінулі 1347 чалавек, пацярпелі больш за 2 тыс.чалавек.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.