Вы тут

Якое яно, беларускае радыё ў сучасным свеце?


Чым жывуць сёння беларускія радыёстанцыі, як адказваюць на выклікі часу і на што арыентуюцца пры стварэнні кантэнту, абмеркавалі падчас нядаўняга круглага стала «Беларускае радыё ў сучасным свеце».


Фота: pixabay.com

Як адзначыў генеральны прадзюсар Беларускага радыё, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі індустрыі радыёвяшчання Барыс Васюкевіч, радыё па-ранейшаму мае высокі попыт з боку аўдыторыі: «Па міжнародных справаздачах, апублікаваных па лініі ЮНЕСКА і ААН, і па сістэме нашых медыявымярэнняў мы бачым, што радыё застаецца адным з самых папулярных, надзейных і часта выкарыстоўваемых СМІ ў свеце. На першым месцы па запатрабаванасці знаходзяцца такія сегменты кантэнту, як навіны, музыка і прагноз надвор'я».

Не абмінулі ўвагай прадстаўнікі айчыннай радыёпрасторы таксама прэзентацыю мерапрыемстваў і праектаў, прымеркаваных да Году міру і стварэння. У прыватнасці, дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Максім Угляніца распавёў пра два ключавыя праекты сваёй радыёстанцыі, у якіх тэма міру і стварэння стане ключавой. Першы — даўно любімы і знаёмы многім «Маладыя таленты Беларусі», другі — Рэспубліканскі конкурс падкастаў, дзе ўдзельнікі змогуць выкласці свае думкі па зададзенай тэме. «Ён, перш за ўсё, арыентаваны на школьнікаў, студэнтаў, тых, хто бачыць сваё далейшае жыццё і прафесію ў журналістыцы ці ўвогуле ў медыясферы,  — адзначыў кіраўнік радыёстанцыі.

Асобна спыніліся і на пытаннях, што маюць дачыненне да знакавага праекта — запуску нацыянальнага радыёплэера. Знайсці і ацаніць работу гэтага прадукту можна на сайце radіoplayer.by альбо ў мабільным дадатку. Дарэчы, цяпер вырашаецца пытанне яшчэ па некалькіх дадатках — версіі для аўтамабіляў, якія маюць андроід-сістэму, і для смарт-калонак. А ўвогуле ў плэеры прадстаўлены 32 радыёстанцыі з 42 тэхнічна і тэарэтычна магчымых. Яго стваральнікі і распрацоўшчыкі адкрытыя для водгукаў і прапаноў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.