Пасля катастрофы ў турэцкай правінцыі Кахраманмараш навукоўцы зафіксавалі ў краіне за 12 дзён больш за 6 тыс. афтэршокаў. Такая колькасць у звычайны час лічыцца нормай чатырох месяцаў у Турцыі, перадае БелТА со спасылкай на РИА Новости.
Агенцтва спасылаецца на словы кіраўніка Упраўлення па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Архана Татара. Ён заявіў, што магнітуда аднаго афтэршока склала 6,6, каля 40 з іх дасягнулі магутнасці ад 5 да 6, а яшчэ амаль 440 былі магнітудай 4-5.
Магутныя землетрасенні ў правінцыі Кахраманмараш на паўднёвым усходзе Турцыі адбыліся 6 лютага. Магнітуда склала 7,7 і 7,6, падземныя штуршкі адчулі ў рэгіёне з інтэрвалам у дзевяць гадзін. За імі адбылася серыя афтэршокаў у 11 турэцкіх правінцыях і суседніх краінах, больш за іншых пасля Турцыі пацярпела Сірыя. Раней паведамлялася, што ў выніку землетрасенняў у Турцыі загінулі звыш 40 тыс. чалавек.
Фота: агенцтва «Анадолу»
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».