Вы тут

«Снежны снайпер» — пляцоўка для ўвасаблення мар


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем самыя цікавыя навіны.


Цытата тыдня. «Біятлон — адзін з найбольш папулярных і развітых відаў спорту ў нашай краіне. Беларускія спартсмены заўсёды знаходзяцца ў авангардзе сусветнага біятлона, узнімаючыся на п’едэсталы самых прэстыжных спаборніцтваў — Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету. І папулярызацыя гэтага віду спорту ў Беларусі — цалкам заслуга нашых атлетаў. Юныя біятланісты бяруць з іх прыклад, і „Снежны снайпер“ якраз з’яўляецца для хлопчыкаў і дзяўчынак той самай пляцоўкай для ўвасаблення іх мары ў рэальнасць, няхай нават на аматарскім узроўні», — падкрэсліў Дзмітрый Лукашэнка, старшыня Цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлону «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў мінулыя выхадныя прайшоў у РЦАП «Раўбічы». Традыцыйна ў гэтым турніры ўдзельнічаюць школьнікі, якія не займаюцца біятлонам і лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах. Усяго на старт рэспубліканскага фіналу выйшлі 168 юных спартсменаў з каманд абласцей і горада Мінска. У індывідуальных гонках спарстменаў малодшай узроставай групы (10-11 гадоў) пераможцамі сталі мінчанін Глеб Пісарэнка і прадстаўніца Мінскай вобласці Варвара Кунштэль. У сярэдняй узроставай групе (12-13 гадоў) лепшымі сталі Сяргей Дырыкаў (Магілёўская вобласць) і Мілана Раманюк (Гродзенская вобласць). У гонках старэйшай узроставай групы (14-15 гадоў) першымі да фінішу прыбеглі Яраслаў Петрушэнка (Гомельская вобласць) і Дар’я Муравейка (Мінск).

У змешанай эстафеце ў малодшай узроставай групе перамагла каманда Мінскай вобласці (Аліна Станкевіч, Марыя Рудак, Багдан Кавалёнкаў, Аляксей Бачыла). У гэтым жа выглядзе сярод хлопцаў 12-13 гадоў першай фінішавала зборная горада Мінска (Меліса Папко, Ліяна Галавачэнка, Багдан Бобрык, Яраслаў Шульпенкоў). Таксама сталічныя біятланісты выйгралі эстафету ў старэйшай узроставай групе (Вікторыя Вайцюк, Кіра Пажарыцкая, Багдан Вярбіловіч і Мікіта Калінаў).

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года. Акрамя кубкаў, медалёў і дыпломаў, кожны фіналіст атрымаў камплект сувенірнай прадукцыі, а таксама неабходную спартыўную форму для далейшых заняткаў.

Героі тыдня. У спартыўным комплексе «Падоліна» ў Яраслаўскай вобласці завяршыўся другі этап міжнародных спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы «Кубак чэмпіёнаў. Удзел у спаборніцтвах прынялі каля 40 лепшых фрыстайлістаў з Беларусі і Расіі. У асабістым турніры сярод жанчын беларуская спартсменка Ганна Дзяруга заваявала сярэбраны медаль, Анастасія Андрыянава — бронзавы. Бронзавым прызёрам мужчынскіх індывідуальных спаборніцтваў стаў беларус Макар Мітрафанаў. У камандных спаборніцтвах зборная Беларусі-1 у складзе Ганны Дзяруга, Макара Мітрафанава і Ігара Драбянкова заваявала «серабро».

Узнагароды тыдня. У манежы спарткомплексу «Алімпіец» у Магілёве завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Усяго ў рамках нацыянальнага форуму былі разыграны 32 камплекты ўзнагарод — па 16 у мужчын і жанчын. Чэмпіёнамі краіны ў выніку сталі наступныя лёгкаатлеты. Лепшыя ў бегу на 60 метраў — Максім Грабарэнка, Дзяніс Блізнец і Эльвіра Грабарэнка. Пераможцы забегу на 60 метраў з бар’ерамі — Іван Хадатовіч і Эльвіра Грабарэнка. Першымі да фінішу дыстанцыі 200 метраў прыбеглі Мікіта Жыгар і Яніна Луцэнка, на дыстанцыі 400 метраў — Марк Пацей і Ганна Міхайлава, а на 800 метраў — Ян Злома і Вольга Немагай. Трыўмфатары забегу на 1500 метраў — Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава, на 3000 метраў — Дзмітрый Іваненка і Іна Новік. Пераможцы на 3000 метрах з перашкодамі Дзмітрый Іваненка і Таццяна Шабанава. У спаборніцтвах хадакоў першымі да дыстанцыі 5000 метраў прыйшлі Мікіта Каляда і Анастасія Гарошка. Далей за ўсё ядро паляцела ў Дзмітрыя Карпука і Алены Трус. А лепшы скачок у даўжыню паказалі Мікіта Лапаценка і Віялета Скварцова. У трайным скачку роўных не было Максіму Несцярэнка і Віялеце Скварцовай. А вышэй за ўсіх скокнулі Мікіта Данілаў і Карына Дзямідзік. Пераможцы спаборніцтваў у скачку з шастом — Мацвей Волкаў і Ірына Жук. У мужчынскай эстафеце 4×400 м першынствавала каманда Гомельскай вобласці, у аналагічным выглядзе сярод жанчын лепшай стала зборная Брэсцкай вобласці. 

Лічба тыдня. 18 медалёў заваявалі беларускія спарстмены на ўсерасійскіх спаборніцтвах па каратэ «Алімпійскія надзеі», якія прайшлі ва Уфе. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Кацярына Караткевіч, Марыя Азарава, Максім Барэйка, Арцём Краўцоў, Аляксей Водчыц, Іван Кудзінаў і Мікіта Дубіна. На другую прыступку п’едэстала ўзняліся Паліна Грачова, Алеся Колб, Сяргей Бандалетаў і Мікіта Сахвон. Бронзавыя медалі заваявалі Вольга Раманюк, Марыя Аляксеева, Ульяна Маркава, Дэвід Нгуен, Данііл Крывенкаў, Павел Любчанка і Мікіта Багамолец.

Каманда тыдня. Беларускі «Астравец» заваяваў сярэбраныя медалі пятага этапа Лігі дружбы па баскетболу 3×3, які прайшоў у расійскім Дзяснагорску. У вырашальным паядынку беларускія баскетбалісты ўступілі маскоўскай камандзе «Руна» — 10:21. 

Пасля пяці праведзеных этапаў у актыве зборнай Беларусі 350 ачкоў, у «Астраўца» 308 заліковых балаў, трэцім ідзе расійскі «Байкал», які набраў 295 ачкоў. Заключны этап спаборніцтваў Лігі сяброўства плануецца правесці 11 сакавіка ў Смаленску. Акрамя тройкі лідараў у ім прымуць удзел яшчэ пяць расійскіх калектываў — Guns N Balls, «Руна», ЦОП, Bad Boys і «Расатамтэх».

Абнаўленне тыдня. Перад стартам суботняга матча супраць «Тарпеда» хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў прэзентацыю новага брэнда клубнай вертыкалі, прадставіўшы змененую канцэпцыю і візуальны стыль дзіцяча-юнацкай школы. Цяпер адна з лепшых хакейных школ краіны мае назву «Дынама-Джуніверс». Класічныя сімвалы дзіцячых каманд — зубр і літара «Д» — будуць выкарыстоўвацца і пасля рэбрэндынгу, але ў больш сучасным выкананні. Да традыцыйных чорна-бела-блакітных колераў дабавіўся неонавы зялёны, які сімвалізуе энергію, імкненне, рост і абнаўленне.

«Дынама-Джуніверс» — гэта палепшаная версія школы са структуры клуба КХЛ, тэрыторыя, дзе ў выхаванцах развіваюць дух і мысленне пераможцаў, вучаць змагацца і рухацца наперад да перамог пры любых жыццёвых сітуацыях. Мы не толькі захоўваем традыцыі якаснай падрыхтоўкі спартоўцаў, але і памнажаем іх, выкарыстаючы ўсе сучасныя прылады працы з дзецьмі і іх бацькамі, удасканальваем прафесіяналізм нашых трэнераў і трымаем цесны кантакт з клубам КХЛ, дзе ўжо сёння гуляюць лепшыя выхаванцы нашай школы«, — адзначыў Арцём Каркоцкі, які выконвае абавязкі генеральга дырэктара мінскага «Дынама». 

Рэкорды тыдня. На базе канькабежнага стадыёна «Мінск-Арэны» завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шорт-трэку. Абсалютным пераможцам нацыянальнага першынства сярод мужчын стаў Мікіта Мігдалёў, які першынстваваў на ўсіх чатырох дыстанцыях (500, 1000, 1500 і 3000 м). На самай доўгай дыстанцыі Мігдалёў паказаў вынік 4 хв. 45,240 сек., што стала новым рэкордам Беларусі. У жаночых спаборніцтвах тры залатыя медалі заваявала Яна Дамброўская, якой не было роўных на дыстанцыях у 500, 1000 і 1500 м. Кацярына Чыстая перамагла ў суперфінале на 300 метраў, з вынікам 5 хв. 09,864 секунды яна палепшыла рэкорд краіны. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.