Вы тут

«Людзі падтрымліваюць палітыку, якая накіравана на стваральную працу»


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывам Ленінскай раённай арганізацыі горада Бабруйска рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Па традыцыі падобных мерапрыемстваў, сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, шчыра і па-сяброўску.


Наведванне Савета Рэспублікі і сустрэча з Наталляй Качанавай стала кульмінацыяй другога Форуму развіцця грамадзянскай супольнасці «Мы Разам», які пачаў сваю работу ў Бабруйску на мінулым тыдні. Ініцыятарам форуму стала Ленінская раённая арганізацыя Бабруйска РГА «Белая Русь». Сем дзён у Бабруйску працавалі дыялогавыя пляцоўкі з удзелам моладзі, ветэранаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала актывістам і за ініцыятыву сустрэцца ў сценах верхняй палаты парламента. «Я шчыра рада таму, што прадстаўнікі «Белай Русі» прысутнічаюць у Савеце Рэспублікі. Для нас такія сустрэчы вельмі важныя», — адзначыла Наталля Качанава.

«Наведванне Савета Рэспублікі для нас — вельмі значная падзея. Сустрэча з Наталляй Іванаўнай для кожнага з нас дарагога варта. Такія сустрэчы даюць зарад тых эмоцый, якіх не хапае ў рэгіёнах. Наталля Іванаўна — спікер з вялікай літары, кожнае яе слова прасякнута любоўю да Радзімы. А мы тая грамадская арганізацыя, якая стаіць на абароне правоў і інтарэсаў нашых грамадзян і любові да нашай радзімы. Гэта выдатная магчымасць абгаварыць тыя пытанні і праблемы, якія назапасіліся ў нашым рэгіёне», — у размове з журналістамі падзялілася Ірына Русаковіч, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі горада Бабруйска рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Спектр пытанняў, якія былі абмеркаваны на сустрэчы са спікерам верхняй палаты парламента, досыць шырокі. На першым плане — грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», перспектывы яго развіцця, роля ў жыцці краіны. Не пакінулі без увагі захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму ў маладога пакалення. Размаўлялі і аб надзённых пытаннях — цэнаўтварэнні, падаткаабкладанні, сямейных каштоўнасцях. У сценах Савета Рэспублікі немагчыма не гаварыць пра заканадаўства. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі Законапраект «Аб народным апалчэнні», Закон «Аб палітычных партыях і грамадскіх арганізацыях», Закон «Аб Усебеларускім народным сходзе» і іншыя дакументы, якія вызначаюць жыццё краіны.

«У нас вельмі насычанае палітычнае жыццё. І калі раней людзі не былі так моцна ўцягнуты ў палітычнае жыццё сваёй краіны, то цяпер актыўна ўключаюцца ў гэтую работу. Людзі падтрымліваюць палітыку, якая праводзіцца ў нашай краіне і якая накіравана, перш за ўсё, на стварэнне, на чалавека працы», — заўважыла Наталля Качанава.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: ТГ-канала Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.