Вы тут

Андрэйчанка уручыў пашпарты юным грамадзянам


Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, прайшла 15 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў, перадае БелТА.


«У 1994 годзе ў гэты дзень была прынятая Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Больш за тое, роўна год таму ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў асноўны закон краіны, падтрыманыя грамадзянамі на рэспубліканскім рэферэндуме. Гэтае свята — сімвал незалежнасці і згуртаванасці беларускага народа, які адлюстроўвае традыцыі нашай дзяржаўнасці і прыярытэты нацыянальнага развіцця, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — З 2004 года ў краіне зарадзілася добрая традыцыя штогадовага правядзення Усебеларускай акцыі „Мы — грамадзяне Беларусі!“, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі. Гэтымі днямі юным беларусам — лепшым прадстаўнікам моладзі — ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Свой першы пашпарт ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі атрымалі 20 маладых грамадзян Беларусі з Віцебскай вобласці.

«Вельмі сімвалічна, што менавіта сёння, 15 сакавіка, у Палаце прадстаўнікоў вы атрымліваеце пуцёўкі ў дарослае жыццё, — адзначыў спікер. — Атрыманне пашпарта — значная і ўрачыстая падзея для кожнага чалавека, сур’ёзны жыццёвы этап. Нягледзячы на такі юны ўзрост, вы ўжо сваімі справамі, учынкамі даказалі, што і ваша малая радзіма, Віцебшчына, і ў цэлым Беларусь можа ганарыцца вашымі дасягненнямі. Яны ў вас ёсць — у вучобе, спорце, творчасці. Але мы выдатна разумеем, што галоўныя перамогі ў вас яшчэ наперадзе. Галоўнае, каб вы разумелі, што ўсё ў вашым далейшым жыцці залежыць менавіта ад вас: ад вашага ўмення, старання і працавітасці. Важна, каб вы заўсёды заставаліся сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі Рэспублікі Беларусь».

Патрыятычная ініцыятыва была прапанаваная БРСМ у 2004 годзе. За гэтыя гады яна набыла шырокую папулярнасць сярод моладзі і па праве лічыцца адной з важных традыцый нашай краіны. Толькі па лініі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сёлета адбудзецца каля 150 уручэнняў з удзелам больш як 3,1 тыс. чалавек. Урачыстае ўручэнне пашпартоў падлеткам падкрэслівае іх пераход у дарослае жыццё, дазваляе ўсвядоміць, што цяпер яны сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.