Вы тут

Па справе tut.by вынесены прыгаворы


Былыя галоўны рэдактар мастацка-рэдакцыйнага аддзела tut.by Марына Золатава і гендырэктар ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» (прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй) Людміла Чэкіна прыгавораны да 12 гадоў калоніі кожная. Такое рашэнне вынес 17 сакавіка Мінскі гарадскі суд, перадае БелТА.


Адбываць пакаранне Чэкіна і Золатава будуць у калоніі агульнага рэжыму.

З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ», будучы рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій, мела падатковыя льготы. Тым часам сэрвіс kupі.tut.by не быў уласнай распрацоўкай ТАА, а пры яго функцыянаванні выкарыстоўвалася праграмнае забеспячэнне іншай кампаніі.

Каб атрымаць падатковыя прэферэнцыі як рэзідэнт ПВТ, таварыства ўкараніла схему па драбненні бізнесу. Было створана падкантрольнае ТАА «Паблішэр бокс», на якое фармальна перавялі функцыі аказання пасрэдніцкіх паслуг па распрацоўцы, вырабе рэкламных матэрыялаў, размяшчэнні рэкламы на інтэрнэт-рэсурсах удзельнікаў дагаворных адносін, іншых паслуг з выкарыстаннем іншага праграмнага забеспячэння. Гэта было неабходна для працягу атрымання выручкі.

Як распавёў следчы па асабліва важных справах Следчага камітэта Ілья Пракапенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», падчас следства былі дапытаны супрацоўнікі адміністрацыі ПВТ, сябры экспертнага і назіральнага савета. Высветлілася, што з улікам устаноўленых падчас следства абставін у «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» ў прынцыпе не было падстаў уступаць і знаходзіцца ў складзе рэзідэнтаў ПВТ.

Паводле інфармацыі следчага, былі ўстаноўлены перапіскі паміж асноўнымі заснавальнікамі «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» — іх называлі топамі. Яны абмяркоўвалі пытанні продажу часткі долі замежным інвестарам, у тым ліку прадстаўнікам Расійскай Федэрацыі. Адпаведна разлічваўся рыначны каэфіцыент за кошт мінімізацыі падатковых расходаў у сувязі з рэзідэнцтвам у ПВТ.

Як раней адзначылі ў Генпракуратуры, у выніку ў бюджэт у 2019—2021 гадах недаплачаны падаткі на больш як Br3 млн.

Следчы па асабліва важных справах Следчага камітэта Ілья Пракапенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» таксама заявіў, што інфармацыйная дзейнасць TUT.BY была накіравана на распальванне сацыяльнай варожасці.

«У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлены шэраг артыкулаў, у якіх змяшчаліся прыкметы экстрэмісцкай накіраванасці, а сама інфармацыйная дзейнасць TUT.BY была накіравана на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, што ў далейшым было ўстаноўлена ў тым ліку і экспертамі рэспубліканскіх экспертных медкамісій», — расказаў Ілья Пракапенка.

«У псіхалінгвістыцы ёсць такая рэч, як вобраз ворага, — удакладніла эксперт у галіне псіхалінгвістыкі. — Гэты вобраз ствараецца шляхам падбору пэўных моўных сродкаў, такіх як рытарычныя пытанні, метафары, параўнанні. Аж да ўжывання ў рыфмаванай, вершаванай форме слоў, ва неўласцівых ім значэннях і гэтак далей. Зразумела, што ўсе гэтыя прыёмы ўжываліся аўтарамі, асабліва выразна відаць гэты эмацыянальны складнік на падзеле двух лагераў: пратэстоўцаў, якія светлыя, радасныя, цудоўныя, непараўнальныя, і ўсіх астатніх, хто ім процістаіць, — дзеючай улады і прадзяржаўна настроеных людзей».

Што тычыцца трох іншых абвінавачаных, якія ўцяклі, крымінальная справа ў дачыненні да іх прыпынена вытворчасцю па справе да іх вышуку. Размова ідзе аб былых галоўным рэдактары палітыка-эканамічнага блока навін мастацка-рэдакцыйнага аддзела Вользе Лойцы, рэдактары Алене Талкачовай і юрысконсульце Кацярыне Ткачэнцы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.