Вы тут

Сітуацыя на спажывецкім рынку знаходзіцца пад строгім кантролем


Сітуацыя на спажывецкім рынку знаходзіцца пад строгім кантролем. Аб гэтым паведаміў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Васіль Герасімаў адзначыў, што КДК сумесна з урадам выпрацаваў алгарытм дзеянняў і прыняў меры па недапушчэнні росту цэн. Цяпер гэты працэс пад кантролем. Парушэнняў становіцца ўсё менш, але яны прадаўжаюць дапускацца.

У мінулым годзе камітэт праверыў каля 3 тыс. гандлёвых аб’ектаў. Парушэнні цэн, санітарных норм і правіл устаноўлены ў кожным пятым, а правіл гандлю — у кожным трэцім магазіне.

«У кастрычніку мінулага года кіраўніком дзяржавы прынята Дырэктыва нумар 10 „Аб недапушчальнасці росту цэн“ і ў яе развіццё ўрадам — пастанова нумар 713. Гэтыя дакументы вызначылі сістэмныя падыходы па фарміраванні цэнаўтварэння на спажывецкія тавары ў краіне. Камітэт актыўна прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтай пастановы. Цяпер работа на спажывецкім рынку сканцэнтравана на кантролі за выкананнем суб’ектамі гаспадарання асартыменту тавараў і справядлівым фарміраваннем цэн з улікам устаноўленых гранічных надбавак», — падкрэсліў старшыня КДК.

Васіль Герасімаў таксама расказаў аб зарплатах кіраўнікоў гандлёвых сетак і прымаемых мерах па забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці. «Прааналізавалі зарплату ў буйных гандлёвых сетках. У асобных кіраўнікоў сярэднямесячная зарплата за 2022 год даходзіла амаль да Br200 тыс., у той час як у прадаўцоў — каля Br800-Br1 тыс. Цяпер заканадаўства ў гэтым напрамку ўдасканальваецца. Некаторыя сеткі ўжо самі прынялі меры па зніжэнні даходаў сваіх кіраўнікоў», — адзначыў ён.

Пры гэтым Васіль Герасімаў акцэнтаваў увагу на неабходнасці павышэння зарплат прадаўцоў і касіраў гандлёвых аб’ектаў. Гэта пытанне будзе вывучана ў ходзе бліжэйшых кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да буйных рэтэйлераў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.