Вы тут

Мітынг-рэквіем прайшоў на мемарыяльным комплексе «Ала»


На мерапрыемстве ў Светлагорскім раёне сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, працоўных калектываў, дэпутаты, вайскоўцы, моладзь рэгіёна. 


Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко: 

— Хатынь, Ала, як і дзясяткі іншых вёсак, уваскрэслі. У камені, у звоне, у нашых сэрцах. Мы будзем прыходзіць сюды разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі, каб памятаць, каб рабіць высновы з урокаў гісторыі, — выказаў упэўненасць кіраўнік рэгіёна.

Як падкрэсліў Іван Крупко, сёння мемарыяльны комплекс «Ала» — сведка жахлівага злачынства нацыстаў у Светлагорскім раёне, сімвалічнае месца, дзе не трэба нагадваць, якой можа быць цана за мір.

— Сюды едуць з ўсёй Беларусі, з розных куткоў планеты. Бо гэта яшчэ адна магчымасць зазірнуць у мінулае, яшчэ раз задумацца пра будучыню, — зазначыў кіраўнік рэгіёна. — Мы ў сваіх сэрцах будзем вечна захоўваць памяць пра нявінныя ахвяры, і нам не патрэбен лекар-час, бо сэнс яго лячэння — сцерці з памяці. Хай звон Хатыні назаўжды спыніць любыя спробы забыцця сотняў тысяч нявінна загубленых душ, — заклікаў старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.