Вы тут

Продаж адзення некалькіх папулярных брэндаў забаранілі ў Беларусі


Дзяржстандарт забараніў продаж і ўвоз у краіну адзення некалькіх вядомых вытворцаў. Гаворка ідзе пра мадэлі, якія не адпавядаюць стандартам бяспекі, паведамляе «Мінск-Навіны».


У рэестр небяспечнай прадукцыі патрапілі адразу дзве мадэлі джынсаў Mango з занадта нізкай паветрапранікальнасцю (9-13 дм3/м2с пры норме не менш за 50). А менавіта — Skinny і Mom.

Дзіцячая куртка для дзяўчынкі ад Terranova Kids таксама аказалася недастаткова паветрапранікальнай, прытым норма парушаная больш чым у 20 разоў.

Такая ж праблема адзначана і ў вытворцы Calliope. Пад забарону трапілі жаночыя паліто, куртка і штаны. Парушэнні былі заўважаныя і ў калекцыі бялізнавых вырабаў Calliope Intimo: да прыкладу, іх жаночая футболка не адпавядае нормам па крытэры «гіграскапічнасць».

У хуткім часе гэтыя тавары знікнуць з прылаўкаў крам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.