Вы тут

Гуляем у хакей: у беларускіх школах з’явіцца новы факультатыў


У беларускіх школах з’явіцца новы факультатыў «Гуляем у хакей». Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 3 лютага 2023 года № 39, якая сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Дакументам зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для вучняў 1-3-х класаў. Яна разлічана на 34 гадзіны (адну гадзіну ў тыдзень) або 68 гадзін (дзве гадзіны ў тыдзень) для навучэнцаў 1-2-х класаў, а таксама на 35 гадзін (адну гадзіну ў тыдзень) або 70 гадзін (дзве гадзіны ў тыдзень) для навучэнцаў 3-х класаў.

Мэтай факультатыва заяўлена далучэнне навучэнцаў да сістэматычных заняткаў хакеем для ўмацавання здароўя і ўсебаковага фізічнага развіцця. Задачамі вызначаны: выхаванне асобы, якая ўмее самастойна думаць, прымаць рашэнні, рэалізоўваць тактычныя задумы індывідуальна, у групе і камандзе; выхаванне асобасных якасцяў: волі, настойлівасці, дысцыплінаванасці, калектывізму; навучанне уменням і навыкам гульні ў хакей; развіццё фізічных якасцяў і павышэнне функцыянальных магчымасцяў арганізма навучэнцаў, умацаванне здароўя. Факультатыў будзе арганізаваны ў форме групавых і індывідуальна-групавых заняткаў.

Тэхнічная падрыхтаванасць навучэнцаў будзе ацэньвацца на падставе пратакола экспертнай ацэнкі хакейных уменняў і навыкаў. Сярод паказчыкаў «Стойка хакеіста на месцы і ў руху», «Самастрахаванне падзеннем на калені» і іншае. Праводзіцца ацэнка будзе не менш за тры разы на год — у кастрычніку, студзені і маі.

У выніку асваення вучэбнай праграмы ў вучняў будуць сфарміраваны веды пра гісторыю ўзнікнення і развіцця хакея як адной з найбольш масавых спартыўных гульняў, уплыве заняткаў хакеем на фізічнае развіццё і здароўе чалавека. Даведаюцца дзеці і аб асноўных патрабаваннях, што прад’яўляюцца да экіпіроўкі для заняткаў хакеем, асаблівасцях тэхнікі перамяшчэння на каньках, валодання клюшкай і шайбай для палявых гульцоў і брамнікаў, асновах тактычнага ўзаемадзеяння пры гульні ў хакей для палявых гульцоў і брамнікаў; асноўных правілах спаборніцтваў па хакеі, а таксама будуць сфарміраваны ўменні перасоўвацца на каньках, валодаць клюшкай і шайбай, гуляць у якасці палявога гульца і брамніка. Дзеці навучацца ўзаемадзейнічаць з аднагодкамі ў працэсе сумеснай фізкультурнай і спартыўнай дзейнасці, атрымаюць навыкі бяспечных паводзін падчас арганізаваных і самастойных гульняў і фізкультурных заняткаў на лядовай пляцоўцы, папярэджання траўматызму.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.