Словы і думкі ўплываюць на нашу падсвядомасць, таму важна выкарыстоўваць іх правільна. Кажучы пэўныя фразы кожны дзень, мы здольныя змяніць сваё жыццё ў лепшы бок: стаць паспяховымі, умацаваць здароўе, атрымаць неабходныя рэчы. Гэта тэхніка самаўнушэння, якая стварае патрэбны псіхалагічны настрой. Як гэта працуе і што трэба гаварыць кожны дзень?
Афірмацыі — пазітыўныя, гарманічныя і жыццярадасныя сцвярджэнні. Справа ў тым, што афірмацыі ўплываюць на настрой і ўспрыманне навакольнага свету. Мы фарміруем правільныя пазітыўныя думкі — і яны лечаць нашу душу і цела. Акрамя таго, афірмацыі здольныя выцясняць дрэнныя думкі. Дзякуючы афірмацыям наш мозг канцэнтруецца на тым, чаго мы больш за ўсё жадаем.
Адно з важных правілаў выкарыстання афірмацый — шчырая вера ў тое, што вы кажаце. У вас не павінна быць сумневу, што яны сапраўды працуюць.
• Пішыце і кажыце выключна пазітыўныя фразы.
• Падмацоўвайце вашы сцверджанні пазітыўнымі эмоцыямі.
• Будуйце фразы так, каб яны былі кароткімі і ёмістымі.
• Пішыце фразы ў цяперашнім часе, быццам вы ўжо маеце тое, што хочаце.
• Не пішыце «Хачу». ...
• Не ўжывайце часціцу «не».
Фразы, якія дапамогуць зрабіць ваша жыццё такім, якім вы хочаце:
Пазітыўныя афірмацыі здольныя вызваліць чалавека ад страхаў, негатыўных перакананняў і пакут.
Чаму афірмацыі могуць не працаваць? Галоўная прычына — адсутнасць рэгулярнасці. Сутнасць афірмацый заключаецца ў тым, каб паўтараць іх штодня. Дзякуючы гэтаму вы напаўняецеся пазітывам, а гэта менавіта тое, што трэба, каб дасягнуць жаданай мэты.
Якія словы нельга выкарыстоўваць у афірмацыях? Сутнасць афірмацый заключаецца ў тым, каб акружыць сябе ментальна пазітыўнымі думкамі, якія садзейнічаюць дасягненню жаданага выніку.
Пазбягайце ў афірмацыях такіх слоў:
• Не
• Ніколі
• Перастаў(ла)
• Пазбавіўся(лася)
Афірмацыі на кожны дзень:
«Я ўпэўнены(-на) у сваёй здольнасці...»
«Я з радасцю сустракаю новы дзень....»
«Я ганаруся сабой, калі....»
Афірмацыі, якія дапамогуць знайсці каханага і ўмацаваць адносіны:
«Я магніт для выдатных мужчын».
«Я шчаслівая».
«Я вартая ідэальнага партнёра».
«Я вартая замужжа».
«Я — прывабная і цікавая, таму падабаюся мужчынам».
«Я — прыгожая і мудрая, таму вартая сапраўднага кахання».
«Хутка я сустрэну самага лепшага мужчыну».
«Я прымаю кожнага чалавека такім, які ён ёсць»
«Я атрымліваю асалоду ад сябе».
«Я натхняю людзей.
«Я кахаю і каханая».
«Я аддаю каханне, і я атрымліваю каханне».
«Я дазваляю сабе праяўляць любыя пачуцці адносна людзей».
«Я прымаю пачуцці іншых людзей».
Аднак толькі афірмацый для змены жыцця будзе недастаткова. Неабходны вашыя канкрэтныя дзеянні. Пазітыўнае перакананне толькі дапаможа ўмацаваць сілы, павысіць самаацэнку і прыцягне абставіны, якія паспрыяюць рэальным крокам па дасягненні мэты.
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота pexels.com
А ў сельсавет звярнуцца не спрабавалі?
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.