Вы тут

Карпенка: Мы павінны засцерагчы выбарчую сістэму ад спроб знешняга ўмяшання


Мы павінны засцерагчы выбарчую сістэму ад спробаў вонкавага ўмяшання і ціску, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.


«Тое, што адбывалася ў 2020 годзе, — гэта сапраўды спроба дзяржаўнага перавароту, таму, вядома, гэтага дапусціць нельга. Тым больш выкарыстоўваць выбарчую сістэму ў такіх мэтах. Не выпадкова ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі з’явілася тэма электаральнага суверэнітэту як неад’емнага права дзяржавы самастойна, без умяшання, нейкіх указанняў і фінансавання звонку праводзіць электаральныя кампаніі. Мы ўважліва вывучаем вопыт нашых суседзяў не толькі ў рамках двухбаковых сустрэч. Нашы прадстаўнікі актыўна ўдзельнічаюць у назіранні за выбарамі. Нядаўна нашы прадстаўнікі былі ў Казахстане, цяпер збіраецца дэлегацыя ва Узбекістан назіраць за канстытуцыйным рэферэндумам», — распавёў Ігар Карпенка.

Па яго словах, гэты вопыт вельмі важны. «Вы ведаеце, што на прасторах СНД створаны Каардынацыйны савет выбарчых органаў. Думаю, што ў бліжэйшы час таксама будзе спланавана яго пасяджэнне, будзе сфарміравана праграма яго працы. Гэта будзе пляцоўка, якая дазволіць нам таксама абменьвацца вопытам, у тым ліку як засцерагчы свае выбарчыя сістэмы ад спроб знешняга ўмяшання і ціску, — адзначыў старшыня ЦВК. — Хоць многае ўжо зроблена. Вы ведаеце, што змены і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс уступілі ў сілу. Сёння мы праводзім паседжанне як раз у развіццё кодэкса».

Сёння праходзіць паседжанне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца работы Цэнтра па рабоце з насельніцтвам і выбарчых тэхналогіях Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, а таксама прыняты лакальныя дакументы, сярод якіх — парадак акрэдытацыі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, палажэнні аб ганаровай грамаце Цэнтральнай камісіі і падзякі старшыні.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.