Вы тут

Надвор'е: Цёпла, але з дожджыкам. Удзень — ужо да плюс 19!


Менавіта з другой дэкады красавіка сёлета адчуваецца, як сонца набірае сілу і па-сапраўднаму разгараецца. А на гэтым тыдні самым цёплым днём стане аўторак, адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Раніцай 11 красавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў вільготнай няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра ў гэты дзень складзе ад плюс 14 градусаў да 19 цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.

Уначы ў сераду надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, а раніцай і днём на нашай тэрыторыі будуць фарміравацца няўстойлівыя паветраныя масы. У гэты час па поўдні краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Таму будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах па поўдні, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 1 цяпла да плюс 7 градусаў, максімальная днём — 12—18 цяпла, аднак па поўдні краіны месцамі яна складзе ад плюс 9 градусаў да 11 цяпла.

У чацвер надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць маларухомы франтальны раздзел. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер усходні, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад плюс 2 градусаў да 8, а максімальная днём складзе ад плюс 9 градусаў да 16 цяпла.

Вялікая вада яшчэ трывожыць

Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1—12 сантыметраў за суткі адзначаецца на Нёмане, Прыпяці, Бярэзіне ніжэй Беразіно, Сожы ў Гомелі, з інтэнсіўнасцю да 28 сантыметраў за суткі — на Дняпры ніжэй Жлобіна. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне і Віліі назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1—26 сантыметраў. На большасці рэк вада знаходзіцца на пойме.

Узроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на Заходняй Дзвіне каля Полацка і Верхнядзвінска, яе прытоку рацэ Уле каля аграгарадка Бачэйкава, Бярэзіне каля Барысава і Бабруйска, Дняпры каля Жлобіна і Лоева, Сожы каля Гомеля, яго прытоку рацэ Проні каля вёскі Ляцягі, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы, Петрыкава, яе прытоках рэках Цне каля вёскі Дзятлавічы, Пцічы каля вёскі Першая Слабодка, Случы каля аграгарадка Ленін.

Узроўні вады блізкія да небяспечных высокіх адзнак на Бярэзіне каля Светлагорска і Прыпяці каля Мазыра. Паводле звестак МНС, затапленні рачнымі водамі назіраюцца ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

У найбліжэйшыя дні, паводле інфармацыі гідролагаў, на Прыпяці, у ніжнім цячэнні Дняпра, Бярэзіны і Сожа рост узроўняў вады вясновай паводкі захаваецца, інтэнсіўнасць яго паменшыцца. На астатніх рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Заходняй Дзвіне каля Полацка і яе прытоку рацэ Уле каля аграгарадка Бачэйкава ўзроўні вады апусцяцца ніжэй за небяспечныя высокія адзнакі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.