Вы тут

Унікальны «Пружанскі палацык» на Брэстчыне. Фотарэпартаж


У нашай краіне шмат прыгожых музеяў. Адзін з іх знаходзіцца ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» - сапраўды ўнікальнае месца. У Беларусі гэта адзіная адноўленая сядзіба ў стылі мадэрн, якая засталася нязменнай з часу пабудовы. А яшчэ менавіта на гэтай лакацыі і былі зняты першыя кадры фільма «Брэсцкая крэпасць».


«Пружанскі палацык» размешчаны на паўночнай ускраіне горада, у парку. Увогуле ансамбль сядзібы ўключае ў сябе каменны дом, да якога з боку горада вядзе шырокая алея, два каменныя флігелі і парк пейзажнага тыпу.

Цяжка паверыць, што калісьці на месцы прыгожай сядзібы быў просты драўляны будынак. Усё змянілася пасля таго, як Валенцій Швыкоўскі уступіў у валоданне маёнткам у сярэдзіне-канцы 40-х гг. ХІХ ст. Тады ён і ўзвёў новы мураваны сядзібны будынак замест ранейшага. Аўтарам праекта Пружанскага палацыка лічыцца вядомы італьянскі архітэктар Францыска-Марыя Ланчы.

Зараз у гістарычным месцы размяшчаецца шмат цікавых экспазіцый. Тут і шляхецкі побыт, і хрысціянскія рэліквіі, і народныя рамёствы, і часовыя выставы з карцінамі сучасных мастакоў. Асабліва ўразіла зала з работамі Мікалая Тарасюка. Гэта самабытны майстар разьбы па дрэве. Па ягоным творам як па энцыклапедыі можна вывучаць вясковае жыццё.

А цяпер крыху статыстыкі. За год «Пружанскі палацык» наведвае больш за 8000 турыстаў, у тым ліку з-за мяжы. Таму калі вы будзеце ў Пружанах, абавязкова паглядзіце на ўсе цікавосткі сядзібы сваімі вачыма.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.