Вы тут

Велікодны праваслаўны фестываль «Радасць» запрашае гасцей


З 20 па 30 красавіка ў культурным духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» праходзіць праваслаўны фестываль «Радасць».


Фестываль «Радасць» — унікальная магчымасць убачыць прадстаўніцтвы некалькіх дзясяткаў манастыроў. Удзельнікі выставы-кірмашу прыехалі з розных краін. Тут ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і прадукцыяй праваслаўных манастыроў і храмаў Грэцыі, Босніі і Герцагавіны, Расіі, Сербіі, Палестыны, Сірыі.

У праграме фестывалю: гутаркі, канцэрты, кінапаказы, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Для дзяцей — батлейка, вячэрнія чытанні для дзяцей, спектаклі, майстар-класы «Домік для велікоднага яйка», «Велікодная бірулька», «Лепім велікодныя каралі», «Велікодны анёлак», «Гатуем папяровы куліч» і многія іншыя.

Выстава «Музыка Вялікадня» знаёміць наведвальнікаў з малюнкамі дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

23 красавіка адбылося адкрыццё выставы мастачкі Людмілы Матвеенка «Рукою Божьей водимая художника рука». На рахунку майстра чатыры персанальныя выставы, а таксама ўдзел у сталічных культурных праектах. У музычнай гасцінай цэнтра прайшла спеўка дзіцяча-юнацкага хору Свята-Елісавецінскага манастыра, а на сцэне для канцэртаў — аўтар-выканаўца Яна Лютарэвіч падарыла слухачам свае песні.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.