Вы тут

Як кобрынскі ўзорны ансамбль народнай песні і музыкі «Таўкачыкі» адзначаў 20-годдзе


6 мая ў дзіцячай школе мастацтваў горада Кобрына панавала зусім не будзённае ажыўленне. Справа ў тым, што ў гэты дзень там праходзіў юбілейны канцэрт узорнага ансамбля народнай песні і музыкі «Таўкачыкі». У гэтым годзе калектыў адзначае сваё 20-годдзе.


У чым жа эксклюзіўнасць «Таўкачыкаў»? А ў тым, што значная частка іх рэпертуару складаецца з традыцыйных найгрышаў Кобрыншчыны, што вельмі яскрава адлюстроўвае мясцовы каларыт. Падборам рэпертуару з самага пачатку займалася кіраўнік калектыву Наталля Буневіч. З часам яна толькі паглыбляла свае веды ў фальклоры, паднімала беларускую этнаграфію і рабіла музычныя апрацоўкі для свайго калектыву.

Першы склад «Таўкачыкаў» — усяго 12 чалавек. Сёння ж калектыў «разросся» ажно да 70 удзельнікаў. У ім тры асноўныя складнікі: інструментальная, харэграфічная і вакальная групы. Ансамбль з задавальненнем наведваюць дзеці розных узроставых катэгорый ад 4,5 да 16 гадоў. За час свайго існавання «Таўкачыкі» не раз выйгравалі масштаныя конкурсы і ўдзельнічалі ў фестывалях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, што, вядома ж, вельмі матывуе яго ўдзельнікаў.

Цікавая гісторыя ў назвы калектыва. Наталля Буневіч падзялілася, што было некалькі асноўных прычын, чаму менавіта «Таўкачыкі»:

— Па-першае, гэта старажытны беларускі танец і першая песня, якую мы заспявалі. Яна мела такі тэкст: «Туку-туку таўкачыкі, туку-туку дубовыя...» Гэта народны танец, дзе дзеці на палках скачуць, — расказвае кіраўнік калектыву. — Па-другое, нашыя дзеці былі такія гіперактыўныя! Як пачынаецца нейкая рэпетыцыя, яны ўсё «таўкліся». Праз гэтую актыўнасць іх так і празвалі «таўкачыкамі». 

А сёлета яны святкуюць. Яркі юбілейны канцэрт дапоўніў нумар выпускнікоў «Таўкачыкаў». Толькі ўявіце, самавітыя дарослыя (далёка не ўсе з музычнай сферы) выйшлі на сцэну з глядзельнай залы і выканалі «хіты» свайго часу. Па словах кіраўніка калектыву, яны выступілі пасля адной рэпітыцыі напярэдадні канцэрта. Мусіць, народныя песні немагчыма забыць: яны адкладаюцца глыбока на падкорцы.

У фінальнай частцы канцэрта юныя ўдзельнікі калектыву атрымалі памятныя падарункі і граматы.

Ліавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.