Учора ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла праграма, прысвечаная акцыі «Ноч музеяў».
У кожнай зале музея былі абсталяваны пляцоўкі, якія носяць сакральныя імёны гарадоў і месцаў, звязаных з вайной. Удзельнікам праграмы прапаноўваліся разнастайныя конкурсныя заданні.
Фіналам праграмы стала пляцоўка «Голуб міру» ў зале Перамогі. Супрацоўнікі музея дапамагалі наведвальнікам вырабіць папяровых галубоў, якія затым размяшчаліся ва ўстаноўленым месцы.
На пляцоўцы самалёта Лі-2 усім жадаючым распавядалі пра герояў вайны і подзвігі, звязаныя з легендарным самалётам. А ў зале «Музей для дзяцей» знайшоўся занятак і дарослым, і малым.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за чатырыста мінчан і гасцей сталіцы.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.