Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі адчыняе дзверы для маленькіх і самых маленькіх гледачоў


Толькі 1 чэрвеня можна апынуцца «На прыёме ў Караля», «У гасцях у Снежнай каралевы», на «Кірмашы казак», паспяваць разам з артыстамі вядомыя дзіцячыя песні, пачуць музычную казку Сяргея Пракоф'ева «Пеця і Воўк», разгадаць цікавыя музычныя загадкі, паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях, здзейсніць «Падарожжа ў свет музыкі і казкі», акунуцца ў «Салодкае жыццё», пабываць у «Майстэрні мастака» і нават стварыць эскіз да спектакля.


Фота: БелТА.

А якое ж свята без сэлфі? Гасцей тэатра чакаюць маляўнічыя фотазоны з рэквізітам з дзіцячых спектакляў, а таксама гасціныя з казачнымі персанажамі. Можна пабываць на рэпетыцыях артыстаў, наведаць музычны і танцавальны майстар-класы. І ўсё гэта дазволена фатаграфаваць!

А яшчэ дзяцей і дарослых чакае шоу мыльных бурбалак, ашаноўную публіку пацешаць жанглёры і артысты на хадулях. Завершыцца святочная праграма на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу — сваім майстэрствам здзівяць артысты тэатра вогненных і светлавых паказаў.

Кошт білетаў у гэты дзень сімвалічны: для непаўналетніх (да 18 гадоў) — 5 руб., для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — бясплатна, для членаў шматдзетных сем'яў — 3 руб., для ўсіх астатніх — 7 руб. Білеты можна набыць у дзень свята ў касах тэатра. І майце на ўвазе, што праграма разлічана на пяць гадзін: пачатак у 14.00, завяршэнне ў 19.00.

Ксенія КАВАЛЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.