Вы тут

Што забівае мужнасць, на думку жанчын. Топ-5 негатыўных якасцяў


Кожны мужчына марыць быць мужным. Моцны прэс, банкаўскі рахунак ці тонкі гумар  што робіць мужчын мужнымі ў вачах навакольных?

Канешне, у кожнай жанчыны сваё разуменне, якім павінен быць сапраўдны партнёр. Аднак існуюць рысы характару, адметнасці паводзін, на якія мудрыя жанчыны звяртаюць увагу пры выбары партнёра. 


Не абяцайце таго, чаго не зможаце зрабіць.

Вы не мужны ў вачах жанчын, калі: 

Не выконваеце абяцанні. «Абяцаць не значыць ажаніцца». Безадказныя мужчыны любяць выкарыстоўваць гэты выраз. Аднак у грамадстве прынята, што сапраўдны мужчына трымае сваё слова і выконвае абяцанні. Сказаў — зрабі. Мужчына павінен адказваць за ўсе свае словы. Насамрэч любы чалавек павінен. Уменне браць адказнасць за свае ўчынкі і зрабіць усё, каб стрымаць абяцанне, — першая прыкмета сталага мужчыны. Калі вы не ўпэўненыя, што стрымаеце слова, лепш нічога не абяцайце! А ўжо калі далі слова — трымайце яго. 

Жанчыны гадамі памятаюць нявыкананыя абяцанні, зрэшты, як і непадораныя кветкі. 

Адно парушанае абяцанне выклікае ў жанчын масу непрыемных эмоцый: расчараванне, сорам, пачуццё віны.

Вядома, у кожнага чалавека могуць узнікнуць абставіны, якія перашкодзяць выканаць тое ці іншае абяцанне. Нельга ведаць наперад, што чакае нас заўтра. Таму раскажыце жанчыне пра прычыны, якія перашкодзілі выканаць тое, што вы паабяцалі.

Вы не паважаеце навакольных. Кожны заслугоўвае павагі, і калі вы так не думаеце, важна пачаць працаваць над сабой і мяняць сваё стаўленне. Магчыма, вы не ведаеце, як прымусіць навакольных паважаць вас, ці самі не ўмееце паважаць сябе. 

Таксама павінна быць павага да прыроды, жывёл і жыцця ў цэлым. Калі не хапае павагі ў адносінах, яны паступова разбураюцца. І не мае значэння — у сям’і, на працы ці з сябрамі. Калі павага знікае, адносіны паміраюць.

Абыходзьцеся з іншымі так, як хочаце, каб абыходзіліся з вамі. Шукайце ў навакольных станоўчыя якасці.

Пры наяўнасці гэтых якасцей вы схільны праяўляць непавагу. Праверце сябе:

  • Эгацэнтрызм
  • Грэблівасць
  • Адсутнасць спагады
  • Адсутнасць каштоўнасцей
  • Нецярпімасць
  • Пагарда

Вы на ўсё скардзіцеся. Усё вам не так і ўсё не тое. Жанчыны не любяць мужчын, якія ўвесь час скардзяцца. Справа ў тым, што чалавек, пакуль стогне і скардзіцца, нічога не робіць. Усе мы час ад часу можам крыху паныць, але потым бярэм сябе ў рукі і вырашаем праблему. Але ёсць мужчыны, якія ўвесь час чымсьці незадаволеныя і пры гэтым яны нічога не жадаюць вырашаць.

У вас нізкая самаацэнка. Як правіла, мужчыны з нізкай самаацэнкай любяць прыніжаць сваіх партнёрак, каб адчуць хоць нейкую перавагу. Каму такое спадабаецца, праўда? Такая пазіцыя з’яўляецца бальзамам для іх эга. Мужчынскі булінг часцяком з’яўляецца завуаляваным. Напрыклад: «Нешта ты сёння выглядаеш не вельмі».

Чаму ў мужчыны нізкая самаацэнка? У мужчын з нізкай самаацэнкай заўсёды прысутнічаюць негатыўныя глыбінныя ўяўленні пра сябе. Яны з’яўляюцца ў працэсе назапашвання жыццёвага вопыту — магчыма, чалавек сутыкаўся ў мінулым з вялікай колькасцю пакаранняў, забарон, абраз, пагарды.

У вас нізкая самаацэнка, калі:

  • Вы не да канца давяраеце ўласнаму меркаванню.
  • Вы баіцеся цяжкасцей, таму што думаеце, што не зможаце іх пераадолець.
  • Вы ставіцеся да сябе куды больш строга, чым да навакольных.
  • Вы часта трывожыцеся і занадта шмат думаеце пра дробязі.

Сквапнасць. Так называюць мужчын, якія імкнуцца пабудаваць з жанчынай фінансавыя адносіны 50/50, нават маючы загадзя большы бюджэт, чым яго абранніца. У такіх мужчын любімае пытанне: «А ты мне што?». Ён думае стэрэатыпамі: «усім жанчынам толькі грошы падавай», «вам абы багацейшы быў».

Вы сквапны мужчына, калі:

  • Прапануеце падзяліць напалову рахунак у рэстаране
  • Ніколі не пакідаеце чаявых
  • Прыходзіце ў госці з пустымі рукамі
  • Не любіце дарыць падарункі, хіба толькі сабе
  • Эканоміце на ўсім, выкарыстоўваеце жаночыя рэсурсы

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.