Вы тут

Фестываль народнай творчасці «Ад пражы да ткацтва» пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня


Абласны фестываль народнай творчасці «Ад пражы да ткацтва» пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Пра гэта БелТА расказала намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.


«У Гродне на пляцоўцы каля Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці па вул. Савецкай, 8 адбудзецца абласны фестываль народнай творчасці „Ад пражы да ткацтва“, які прымеркаваны да Года міру і стваральнай працы і праходзіць у рамках рэалізацыі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па адраджэнні народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва ў Гродзенскай вобласці ў сучасных умовах», — сказала Наталля Рамановіч.

Паводле яе слоў, сваё месца ў скарбніцы беларускай традыцыйнай культуры займае ўнікальная народная творчасць Панямоння — ткацтва падвойных дываноў, белавузоркавых ручнікоў, каляровых ўзорыстых пакрываў і дываноў, мастацкіх габеленаў.

«На свята збяруцца знакамітыя ткачыхі з усёй вобласці, якія не пакідаюць спрадвечны жаночы занятак, старанна і дасканала асвойваюць мясцовыя традыцыі сапраўды народнага рамяства. Без іх удзелу не абыходзіцца ніводнае раённае фальклорнае свята. На свяце будзе магчымасць сесці за сапраўдныя народныя станкі, сплесці невялікую палоску тканіны або паспрабаваць зрабіць з нітак пояс або тэкстыльную стужку», — дадала Наталля Рамановіч.

У рамках свята «Ад пражы да ткацтва» ўпершыню будзе прадстаўлена тэкстыльнае палатно «Квецень Панямоння», якое складаецца з міні-габеленаў, падрыхтаваных усімі аддзеламі рамёстваў і традыцыйнай культуры абласных цэнтраў культуры і народнай творчасці вобласці. «Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з выставай габеленаў Алены Шунейкі „Тэкстыльныя акварэлі“, большая частка якіх выканана на ўнікальных папярочных станках з вертыкальнай асновай, сканструяваных яе бацькам Феліксам Антановічам у 50-х гадах мінулага стагоддзя. Дарэчы, творчасць майстра па вырабе габеленаў у традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва таксама ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Менавіта Алена Феліксаўна атрымала грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэалізацыю праекта „Ад пражы да ткацтва“ ў 2023 годзе, які будзе спрыяць адраджэнню народных тэхналогій традыцыйнага ткацтва ў сучасных умовах і выкарыстанню іх у рабоце арганізацый культуры, экскурсійна-турысцкай дзейнасці», — рэзюмавала Наталля Рамановіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.