Сёлета на Беларускую чыгунку будуць накіраваны каля 200 выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з вышэйшай адукацыяй і больш за 400 выпускнікоў яго філіялаў — з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Больш за 540 маладых спецыялістаў пачнуць працоўную дзейнасць у аддзяленнях беларускай магістралі, 75 — у іншых арганізацыях, такіх як дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», дзяржаўнае прадпрыемства «Рампуць Беларускай чыгункі», Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут» «Белчыгункапраект», РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» і інш.
145 выпускнікоў прыйдуць на першыя працоўныя месцы ў адну з самых інавацыйных гаспадарак Беларускай чыгункі — службу сігналізацыі і сувязі, 106 хлопцаў і дзяўчат рэалізуюць свой патэнцыял у гаспадарцы пуці, 98 маладых спецыялістаў будуць забяспечваць працэс перавозак на беларускай магістралі, 75 — папоўняць рады работнікаў лакаматыўнай гаспадаркі, 62 — забяспечаць бесперабойную работу гаспадаркі электрыфікацыі і электразабеспячэння, 96 выпускнікоў будуць працаваць у вагоннай і грузавой гаспадарках БЧ. Акрамя гэтага, у калектыў Беларускай чыгункі прыйдуць каля 30 маладых спецыялістаў у галіне эканомікі і бухгалтарскага ўліку, бізнес-аналітыкі, будаўніцтва і архітэктуры.
Цяпер на Беларускай чыгунцы працуюць работнікі больш як 300 прафесій і спецыяльнасцяў. Амаль 20 працэнтаў з іх на магістралі — моладзь ва ўзросце да 31 года. Штогод яе рады папаўняюць больш за тысячу маладых спецыялістаў і рабочых.
Размеркаванне студэнтаў — выпускнікоў 2023 года — адбылося напачатку ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце транспарту, затым былі размеркаваны навучэнцы Брэсцкага, Гомельскага і Аршанскага каледжаў — філіялаў БелДУТа. У рабоце камісій па размеркаванні актыўны ўдзел прынялі кіраўніцтва і спецыялісты Беларускай чыгункі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Справа няпростая, але ўдзячная.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?