Вы тут

Рэспубліканскае свята выпускнікоў каля Палаца спорту


Рэспубліканскае свята выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі прайшло на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Мінску, перадае БелТА.


У мінулыя гады галоўны выпускны краіны праходзіў у фармаце рэспубліканскага балю. Аднак сёлета арганізатары вырашылі змяніць фармат мерапрыемства. Зараз гэта ўжо не афіцыйны баль, а проста свята — своеасаблівая магчымасць пагутарыць вялікай колькасці моладзі на адной пляцоўцы і адсвяткаваць завяршэнне сваёй вучобы.

На свята запрасілі каля 5 тыс. выпускнікоў з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта хлопцы, якія маюць высокія дасягненні ў вучобе, грамадскай дзейнасці, спорце, культуры, дабрачыннасці. Сярод іх ёсць стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду і пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў.

Гасцей свята чакала канцэртная праграма пад назвай «На крылах мары», кульмінацыяй якой сталі прыгожае воднае шоу і феерверк. Завяршыўся вечар танцавальнай часткай.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.