Вы тут

Школы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы


Школы Беларусі пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы, паведамляе БелТА.


Прымаць дакументы для залічэння ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне школы, будуць па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў для залічэння першакласнікаў, якія не пражываюць у мікрараёне школы, дакументы могуць быць пададзены з 16 па 28 жніўня.

У школу прымуць дзіця, якое дасягнула на пачатак навучальнага года 6 гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў першакласніка могуць залічыць і ў больш познім узросце. Таксама па заяве аднаго з бацькоў і пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета ў 1 клас можа трапіць і пяцігодка, але з умовай, што шэсць дзіцяці споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.

Бацькі будучага першакласніка павінны прадставіць у школу заяву на імя дырэктара, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, даведку аб здароўі, заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

Залічэнне вучняў у 1-я класы ажыццяўляецца да 31 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя, напрыклад, пра мікрараён, які адносіцца да школы, парадак прыёму дакументаў у першыя класы, у тым ліку і на свабодныя месцы, размешчана на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.