Вы тут

Рэспубліка Комі і «Гуляначка» прыедуць на «Славянскі базар»


Для аматараў гістарычнага і аўтэнтычнага Віцебскі абласны краязнаўчы музей прапануе насычаную фестывальную праграму, у межах якой запланавана звыш 10 тэматычных выстаў. 


У музеі-сядзібе Ільі Рэпіна пад Віцебскам Расійская акадэмія мастацтваў прадставіць праект «Дзве сядзібы — два лёсы», прысвечаны маёнткам мастака ў Здраўнёва і Пенатах. Там жа Дзяржаўны музей Л. М. Талстога прэзентуе экспазіцыю, прысвечаную сяброўству Льва Талстога і Ільі Рэпіна. «Яны добра ведалі адзін аднаго, іх сустрэчы засталіся ў замалёўках і нататках. Музей-сядзіба падчас правядзення фестывалю пашырыць час працы, таму ўсе ахвотныя змогуць наведаць выставы», — расказала дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская. 

У мастацкім музеі бразільскую культуру праз творчасць беларускіх мастакоў прадставіць пасольства гэтай краіны ў межах праекта «Прывітанне з Бразіліі». Зараз ён выстаўляецца ў Мінску, а ў ліпені адбудзецца прэзентацыя выставы для жыхароў і гасцей фестывалю. Таксама ў музеі прадставіць свае работы з бяросты калектыў з Пракоп’еўска Кемераўскай вобласці: можна не толькі паглядзець, але і набыць вырабы майстроў. 

Пасольства ісламскай Рэспублікі Пакістан трэці раз прадставіць у ратушы работы сваіх мастакоў, фотаздымкі, прадметы побыту і скульптуру. Да іх далучыцца і дэлегацыя Рэспублікі Комі, якая прывязе ў культурную сталіцу рэдкія музычныя інструменты і свой народны ансамбль «Гуляначка».

У межах форуму адкрыецца юбілейная выстава знакамітых віцебскіх мастакоў — Юрыя і Таццяны Рудэнкаў. Партнёры абласнога музея са Смаленска прывязуць экспазіцыю «Гарады з тысячагадовай гісторыяй», прысвечаную смаленскай крэпасці і віцебскай ратушы. Упраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі Маскоўскай вобласці прэзентуе праект «Беларускі разведчык», гасцям фестывалю прадэманструюць прыватныя калекцыі, а вядомы клоун Мікалай Чалнакоў запросіць на сваё вясёлае шоу.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.