Вы тут

Сі Цзіньпін адзначае юбілей


Дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін нарадзіўся 15 чэрвеня 1953 года ў павеце Фупін, што ў правінцыі Шэньсі.


Яго бацька Сі Чжунсюнь быў аднам з найбліжэйшых паплечнікаў Маа Цзэдуна і займаў пасаду віцэ-прэм’ера Дзяржсавета КНР, паведаміла РІА «Навіны». Маці Ці Сінь — дзеяч рэвалюцыйнага руху, супрацоўніца партыйных навучальных устаноў. 

У 1969 годзе Сі Цзіньпін накіраваўся ў у вёску Лянцзяхэ, што ў павеце Яньчуань адной з найбяднейшых на той час правінцый КНР — Шэньсі (цэнтральны Кітай). Пазней у адным з інтэрв’ю ён адзначаў, што «быў уражаны цяжарам фізічнай працы ў камуне». Там ён уступіў у камсамол (у 1971-м), а пасля ў КПК (у студзені 1974-га). ). Быў сакратаром партарганізацыі брыгады Лянцзяхэ камуны Вэньаньі. Працаваў там да 1975-га.

У 1979 годзе Сі Цзіньпін скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Універсітэта «Цінхуа» (Пекін), завочную аспірантуру пры Інстытуце гуманітарных і сацыяльных навук па спецыяльнасці «Марксісцкая тэорыя і ідэйна-палітычнае выхаванне». Ён доктар юрыдычных навук. У 1979-1982 гадах працаваў сакратаром канцылярыі Дзяржсавета КНР і канцылярыі Цэнтральнага ваеннага савета (сапраўдная ваенная служба). З 1982-га па 1983 гады быў намеснікам сакратара камітэта КПК павета Чжэндзін (правінцыя Хэбэй).

У 1983-1985 гадах — сакратар камітэта КПК павета Чжэндзін. Адначасова займаў пасаду першага камісара і першага сакратара парткама Аддзела ўзброеных сіл павета Чжэндзін. У 1985-1988 гадах — член Бюро Камітэта КПК, віцэ-мэр горада Сямэнь правінцыі Фуцзянь. У 1988-1990 гадах — сакратар Камітэта КПК акругі Ніндэ правінцыі Фуцзянь, першы сакратар Камітэта КПК ваеннага падакруга Ніндэ.

У 1990-1996 гадах — сакратар Камітэта КПК, старшыня Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў горада Фучжоў правінцыі Фуцзянь і першы сакратар Камітэта КПК ваеннай дывізіі Фучжоў. У 1993-1995 гадах — член Бюро Фуцзяньскага правінцыйнага камітэта КПК. З 1995 па 2002 год — намеснік сакратара Камітэта КПК правінцыі Фуцзянь. У 1996-2002 гадах — першы камісар рэзервовай зенітна-артылерыйскай дывізіі правінцыі Фуцзянь.

З 1999 па 2000 год — выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі правінцыі Фуцзянь, у 2000-2002 гадах — кіраўнік адміністрацыі правінцыі Фуцзянь. У 1999-2002 гг. — намеснік старшыні Камітэта абароннай мабілізацыі (КАМ) Нанкінскай ваеннай акругі, старшыня КАМ правінцыі Фуцзянь. У 2002 годзе — намеснік сакратара Камітэта КПК правінцыі Чжэцзян, выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі правінцыі Чжэцзян, з 2002-га па 2003 гады — выконваючы абавязкі старшыні ўрада правінцыі Чжэцзян — аднаго з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў КНР.

З 2002-га па 2003 гады — сакратар Камітэта КПК, першы сакратар Камітэта КПК ваеннай акругі правінцыі Чжэцзян, намеснік старшыні КАМ Нанкінскай ваеннай акругі, старшыня КАМ правінцыі Чжэцзян. У 2003-2007 гадах — сакратар Камітэта КПК і старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Чжэцзян, першы сакратар Камітэта КПК ваеннай акругі правінцыі Чжэцзян.

У 2007 годзе Сі Цзіньпін займаў пасаду сакратара Камітэта КПК горада Шанхая, першага сакратара Камітэта КПК Шанхайскага гарнізона. У 2007-2012 гадах — член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, член Сакратарыята ЦК КПК.

У 2007-2012 гадах быў дырэктарам Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПК.

У 2008-2013 гадах — намеснік старшыні КНР. Летам 2008 года курыраваў правядзенне Алімпійскіх летніх гульняў у Пекіне, у кастрычніку 2009 года — мерапрыемствы, прысвечаныя 60-годдзю КНР. У 2010-2012 гадах — намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КПК, намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітая.

15 лістапада 2012 года Сі Цзіньпін быў абраны генеральным сакратаром КПК і членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, а таксама старшынёй Ваеннага савета ЦК КПК. 14 сакавіка 2013 года яго абралі старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага вайсковага савета краіны. 25 кастрычніка 2017 года старшыня КНР Сі Цзіньпін быў пераабраны на пасаду генеральнага сакратара цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая. Ён таксама захаваў за сабой пасаду кіраўніка Ваеннага савета КПК.

17 сакавіка 2018 года яго пераабралі старшынёй КНР, а таксама старшынёй Цэнтральнага вайсковага савета КНР. 23 кастрычніка 2022 года Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Кітая (ЦК КПК) 20-га склікання пераабраў Сі Цзіньпіна генеральным сакратаром ЦК. Сі Цзіньпін таксама быў зацверджаны на трэці тэрмін на пасаду старшыні Ваеннага савета ЦК КПК.

10 сакавіка 2023 года дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў аднагалосна пераабралі Сі Цзіньпіна на пасаду старшыні КНР на трэці пяцігадовы тэрмін. У тайным галасаванні прынялі ўдзел 2952 дэпутаты. Сі Цзіньпіна таксама быў пераабраны на пасаду кіраўніка Цэнтральнага ваеннага савета (ЦВС) краіны.

Сі Цзіньпін — прыхільнік паслядоўнай рынкавай рэформы і лібералізацыі палітычнага ладу КНР, барацьбы з карупцыяй, якую лічыць сур’ёзнай небяспекай для партыі і дзяржавы, заклікае да паскарэння праграмы мадэрнізацыі арміі КНР. Восенню 2013 года ён аб’явіў аб стратэгіі фарміравання адзінай еўраазіяцкай гандлёва-эканамічнай прасторы і транскантынентальнага транспартнага калідора — «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», прапанаваў канцэпцыю развіцця марскіх гандлёвых шляхоў, якая атрымала вядомасць як «Марскі Шаўковы шлях XXI стагоддзя». Абедзве ініцыятывы сталі асновай ключавога знешнеэканамічнага праекта КНР «Адзін пояс, адзін шлях», які ахоплівае многія сферы. Яго мэта — злучыць Азію з Афрыкай і Еўропай праз наземныя і марскія шляхі, садзейнічаць рэгіянальнай інтэграцыі, гандлю і эканамічнаму росту. У 2015-м Сі Цзіньпін прыняў стратэгію «Зроблена ў Кітаі 2025» — дзесяцігадовы план, накіраваны на мадэрнізацыю нацыянальнай апрацоўчай прамысловасці і дасягненне Кітаем ўзроўню і якасці вытворчасці эканамічна высокаразвітых краін. Пастаўлена задача да 2049-га — стагоддзя КНР — зрабіць краіну магутнай сацыялістычнай дзяржавай.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка шчыра павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з 70-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«З’яўляючыся сапраўды народным лідарам вялікай дзяржавы, Вы ўносіце істотны ўклад у падтрыманне міру ва ўсім свеце і садзейнічанне глабальнаму прагрэсу, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Уражальныя поспехі Кітайскай Народнай Рэспублікі ў стварэнні мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы і адраджэнні кітайскай нацыі сталі магчымымі дзякуючы Вашаму стратэгічнаму кіраўніцтву, у аснове якога абсалютны давер партыі і сапраўднае служэнне свайму народу».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Высока цаню нашы дружалюбныя і даверныя адносіны. Шчыра рады, што на працягу многіх гадоў нас аб’ядноўвае агульнае імкненне да пабудовы справядлівага шматпалярнага светапарадку і фарміравання ўмоў для комплекснага развіцця абедзвюх краін».

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што з цеплынёй успамінае сустрэчу ў сакавіку гэтага года, і выказаў цвёрдую ўпэўненасць у прадаўжэнні плённых кантактаў паміж Мінскам і Пекінам для ўмацавання ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

«Не сумняваюся, што Кітай на вышэйшым узроўні правядзе чарговы форум міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях». Рэспубліка Беларусь як першая краіна ва Усходняй Еўропе, якая далучылася да гэтага праекта, гатова прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемстве ў бягучым годзе, унесці новыя ідэі, накіраваныя на забеспячэнне гарманічнага і ўстойлівага развіцця на еўразійскай прасторы, і аказваць пасільнае садзейнічанне ў якаснай рэалізацыі кітайскай ініцыятывы і сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса, аднаго шляху», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну моцнага здароўя, доўгіх гадоў стваральнай дзейнасці і важных здзяйсненняў на карысць дружалюбнага Кітая.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.