Вы тут

Прадстаўлены дызайн медалёў Азіяцкіх гульняў у Ханчжоў


Медалі называюцца «Хушань», што перакладаецца як «возера і горы». Крыніцай натхнення пры іх стварэнні паслужыла старажытная культура Лянчжу, якая з’яўляецца доказам існавання 5000-гадовай кітайскай цывілізацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Медалі дэманструюць геаграфічныя асаблівасці Ханчжоў. У дызайне ўпершыню прыменена спалучэнне квадратнай яшмавай рэгаліі «юйцун», якая выкарыстоўвалася ў часы культуры Лянчжу, а таксама круглага медаля. На знешнім баку ўзнагарод — выява горада Ханчжоў, якая з трох бакоў акружана пакрытымі туманам узгоркамі, а з аднаго боку — гарадскімі краявідамі. Адваротны бок медаля зроблены ў форме квадратнай пячаткі, якая сімвалізуе адметныя сляды, пакінутыя спартсменамі на Азіяцкіх гульнях.

Акрамя таго, дызайн перадае ідэнтычнасць Ханчжоў як сталіцы экалагічнай цывілізацыі, дзе маляўнічыя прыродныя краявіды, чыстая вада і зялёныя ўзгоркі. Ён таксама сімвалізуе спартыўны дух заваявання вяршыняў, які дасягаецца шляхам напружанай працы і выкліку самому сабе.

У адпаведнасці з «зялёнай» канцэпцыяй Азіяцкіх гульняў у Ханчжоў, медальныя стужкі зроблены ўручную з ужываннем тэхналогій парчовага жакарда. У верхняй частцы змешчана спражка ў форме маста, якая падкрэслівае «цзянаньскія характарыстыкі» горада вады і мастоў.

Як вядома, Азіяцкія гульні ў Ханчжоў пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.