Вы тут

Выхаванне — праз пазнавальную дзейнасць


1 ліпеня споўніцца 50 гадоў з дня заснавання «Белкамунмаша». За гэты час прадпрыемства стала адным з самых інавацыйных і перспектыўных  у Беларусі. 


Фота прэс-службы Партызанскага РУУС

Паглядзець, як працуе вядучае прамысловае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, прыйшлі непаўналетнія, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа інспекцыяй па справах непаўналетніх РУУС Партызанскага раёна.

Экскурсію пачалі з прэзентацыйнай залы, дзе расказалі пра гісторыю і «жыццё» прадпрыемства. Вядучы спецыяліст па рэкламнай камунікацыі «Белкамунмаша» Юлія Камарова правяла з падлеткамі невялікую віктарыну. Пераможца атрымаў прыз — кружку з сімволікай прадпрыемства, з вытворчай лініяй якога і пазнаёміліся крыху пазней госці.

— У краіне праходзіць міжведамасная праграма «Клопат», адна з галоўных мэт якой — менавіта зніжэнне падлеткавай злачыннасці, прафілактыка супрацьпраўных паводзін дзякуючы ўдзелу дзяцей у сацыяльна значнай дзейнасці, культурным і аздараўленчым адпачынку ў летні перыяд, — адзначае інспектар па справах непаўналетніх Партызанскага РУУС Валянцін Гуменнікаў. — Наведванне падлеткамі прафілактычных мерапрыемстваў з’яўляецца ключом да фарміравання ў непаўналетніх грамадзян такога ладу жыцця, пры якім ужыванне алкаголю і ўчыненне правін, правапарушэнняў, а таксама злачынстваў выключаецца. А экскурсіі на прадпрыемствы наогул дапамагаюць у прафарыентацыі: падлеткі знаёмяцца з рознымі прафесіямі і таму ім лягчэй выбраць сваю працу ў далейшым. 

Дзеці былі задаволены, што на ўласныя вочы ўбачылі, як ствараюцца тралейбусы. Школьнікі выказалі ўдзячнасць прадпрыемству «Белкамунмаш» і вядучаму спецыялісту па рэкламнай камунікацыі Юліі Камаровай за вельмі цікавую і пазнавальную экскурсію.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.