Вы тут

У Мінску прайшоў I Нацыянальны конкурс таленту, інтэлекту і прыгажосці «Міс і Містэр Студэнцтва Рэспублікі Беларусь — 2023»


Першы нацыянальны конкурс таленту, інтэлекту і прыгажосці «Міс і Містэр Студэнцтва Рэспублікі Беларусь — 2023» прайшоў 20 чэрвеня ў канцэртнай зале Prime Hall пад слоганам: «Нараджэнне новай эры: гармонія ў кожным з нас».


За перамогу ў конкурсе змагаліся 22 фіналісты: пераможцы абласных і Мінскага гарадскога тураў праекта. Удзельнікаў чакалі разнапланавыя конкурсы, якія ў поўнай меры раскрывалі іх харызму, таленты і інтэлект. Так, творчыя нумары здзіўлялі сваёй яркасцю і запальнасцю. Сваё ўменне даносіць думкі да аўдыторыі ў поўнай меры можна было прадэманстраваць у конкурсе красамоўства, у якім трэба было даць відэа-спіч на тэму «Нараджэнне новай эры ў кожным». А упэўненасць у сабе і прафесіяналізм у розных канцэптуальных дэфіле.

Трэба адзначыць, што шоу «Міс і Містэр Студэнцтва» з’яўляецца рэбрэндынгам папулярнага конкурсу «Каралева студэнцтва Беларусі» (раней «Каралева Вясна»). Дзякуючы змене фармату, колькасць удзельнікаў павялічылася больш як у два разы. Адборачныя туры конкурсу адбыліся ў лютым — красавіку бягучага года ў 42 установах вышэйшай адукацыі з удзелам больш за 600 прэтэндэнтаў. Таксама гэты конкурс з’яўляецца нацыянальным адборам для ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі ў Міжнародным конкурсе інтэлекту, таленту і прыгажосці «Міс і Містэр Студэнцтва».

Па выннікам конкурсу таленту, інтэлекту і прыгажосці тытулы Міс і Містэр Студэнцтва Рэспублікі Беларусь атрымалі студэнтка БДУ Анастасія Сіротка і студэнт БДАА Данііл Баброўскі. Першая віцэ-Міс і Першы віцэ-Містэр сталі студэнтка ГрДМУ Вікторыя Абрамава і студэнт АМУС Ягор Стэльмакоў адпаведна. Тытулу Другая віцэ-Міс і Другі віцэ-Містэр былі ўдастоены студэнтка ВДТУ Ганна Краўцова і студэнт ГрГу імя Янкі Купалы Арцём Камінскі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнай школы прыгажосці.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.