Вы тут

На Гомельшчыне абмеркавалі пытанне супрацьдзеяння карупцыі ў АПК


У Ельску адбылося выязное пасяджэнне Гомельскай абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, у якой прыняў удзел міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Пытанне, якое абмяркоўвалася, звязана з прадухіленнем непрадукцыйнага выбыцця буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях рэгіёну.


За пяць месяцаў бягучага года ў сферы жывёлагадоўлі міліцыяй выяўлена 145 злачынстваў, трэць з якіх — у Гомельскай вобласці.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, асаблівую ўвагу органы ўнутраных спраў удзяляюць мерапрыемствам па выключэнні пасрэдніцтва ў сельскай гаспадарцы і вывазе жывёлы за межы краіны. У рамках гэтай работы ў прыграніччы затрыманы шэраг асоб, якія ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з рэалізацыяй мясамалочнай прадукцыі, а таксама спынены спробы вывазу мяса буйной рагатай жывёлы за мяжу.

Выступаючы на пасяджэнні абласной каардынацыйнай нарады, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр ШАСТАЙЛА адзначыў, што на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу рэгіёну за пяць месяцаў бягучага года выяўлена звыш 80 эканамічных злачынстваў, з якіх больш за трэць адносіцца да карупцыйных. Пры гэтым сума нанесенай шкоды склала больш за 1,2 мільёна рублёў. Акрамя таго, спынена амаль 200 дробных крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, устаноўлена звыш 200 работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.