Вы тут

Дзецям расказалі пра генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны


Нядаўна з дзецьмі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Сожскі бераг» у адным з найпрыгажэйшых куточкаў Гомельшчыны, сустрэліся прадстаўнікі пракуратуры Гомельскага раёна. Яны расказалі пра тое, што трэці год у Чонкаўскім лесе праводзіцца пошукавая работа на месцы масавай гібелі мірных жыхароў некалькіх раёнаў вобласці.


Памочнік пракурора Гомельскага раёна Аляксандр Асадчы прадэманстраваў унікальнае выданне — кнігу «Генацыд беларускага народа»:

— Тут сабрана нямала сведчанняў пра жудасныя падзеі на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі. Нямала фактаў гавораць пра планамернае вынішчэнне нацыстамі мірных жыхароў Беларусі. Нелюдзі не шкадавалі нікога — ні старога чалавека, ні дзіця. Пра гэта мы павінны не толькі памятаць, а і расказваць, апіраючыся на дакументальныя і матэрыяльныя доказы.

Аляксандр Асадчы таксама паказаў шмат фотаздымкаў з раскопак у Чонкаўскім лесе, якія праводзіць 52-гі асобны спецылізаваны пошукавы батальён Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

— А пачалося ўсё з аднаго кароценькага выразу, дзе гаварылася пра тое, што ў лесе пад Чонкамі былі расстраляны мірныя жыхары навакольных вёсак, — дадае Аляксандр Сяргеевіч. — Пошукавая работа ўжо ў першы год дала жудасны вынік. Зараз адкрыты каля 30 растрэльных ям, падняты з зямлі рэшткі больш за 800 чалавек. 

Дзеці ўважліва слухалі памочніка пракурора, асабліва пра раскопкі, якія праводзяцца з удзелам пракуратуры і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Вынікам пошукавай і следчай дзейнасці (бо па факту генацыду беларускага народа Генеральная пракуратура адкрыла крымінальную справу) стала выстава «Бывайце, людзі!», якая дзейнічала ў мінулым годзе ў музеі Гомельскага палаца-паркавага ансамбля. На ёй былі прадстаўлены доказы таго, як гітлераўцы вынішчалі народы, якія, з пункту гледжання нацыстаў, не мелі права на існаванне, а іх землі павінны былі стаць новым паселішчам для «правільнай» расы.

— Да чаго гэта прыводзіць, мы бачым у Чонкаўскім лесе, іншых мясцінах Гомельскай вобласці і ў цэлым па Беларусі, — зазначыў Аляксандр Асадчы. 

Расказ памочніка пракурора зацікавіў многіх падлеткаў, асабліва тых, хто ў наступным навучальным годзе на ўроках гісторыі будзе вывучаць перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Да Аляксандра Асадчага звярнуўся юны жыхар Светлагорска Максім Кузаўкоў, які папрасіў прывесці яшчэ некалькі фактаў пра расследаванне генацыда беларускага народа ў Гомельскім раёне. Хлопчык неаднойчы наведваў мемарыяльны комплекс «Ала» на месцы вёскі, дзе загінулі больш за 1700 чалавек. 

— Ды і іншыя рабяты пасля сустрэчы задалі нямала пытанняў, — расказвае Аляксандр Асадчы. 

Вучаніцу Урыцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна Аляксандру Голубеву, Елізавету Грышачкіну і Ганну Сядую з Гомеля, Арсенія Булаўко і Анастасію Аўдоніну з Калінкавіч, Максіма Кузаўкова са Светлагорска цікавіў працэс пошуку месца масавых растрэлаў, доказаў, якія сведчаць, што тут загінулі менавіта мірныя жыхары, а не ваеннапалонныя, як адбываецца дакументаванне кожнай знойдзенай рэчы.

Зараз пракуратура Гомельскага раёна разам з кіраўніцтвам дзіцячых аздараўленчых лагераў распрацоўвае пытанне па арганізацыі выездаў груп дзяцей і падлеткаў непасрэдна ў Чонкаўскі лес, каб тыя на месцы азнаёміліся з работай пошукавага батальёна, пракуратуры і раённага аддзела следчага камітэта.

— Некаторыя гавораць: маўляў, не трэба паднімаць з зямлі рэшткі людзей, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — зазначае памочнік пракурора. — Але гэта не так. Па-першае, гэта сведчанне генацыду беларускага народа. Па-другое, хоць даведацца іх імёны ўжо немагчыма, пасля правядзення следчых дзеянняў людзей перапахаваюць па хрысціянскаму звычаю. Гэта наш абавязак — памятаць тых, хто загінуў ад рук нелюдзей і зрабіць усё, каб такое не паўтарылася ізноў.

Ірына ГРАМЫКА

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.