Вы тут

Лукашэнка: беларускія ваенныя і іх тылы прадэманстравалі адзінства і маналіт


Беларускія ваенныя і іх тылы — гэта сапраўды адзінства і маналіт. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, перадае БелТА.


«Можа, дзіўным будзе пачынаць размову з таго, што я скажу. Гэты перапалох у Расіі, вядома, і нас напружыў вельмі сур’ёзна. Ваенныя нашы адрэагавалі нядрэнна. Усе ваенныя. І міліцыя, і пагранічнікі. Дакладна адрэагавалі, на працягу паўдня былі прыведзены ў патрэбны стан. Гэта наша работа, так павінна быць. Але я хачу падкрэсліць і напярэдадні свята падзякаваць вашым тылам: сем’ям, жонкам, дзяцям. Я асабліва за гэтым назіраў: ні адна жонка, ні адна сям’я не выказвала незадаволенасці, не плакалася. З разуменнем гэта ўспрынялі. І нават з нейкім энтузіязмам. Таму мая ўдзячнасць жонкам, дзецям, сем’ям нашых ваенных. Вось гэта сапраўды тыл», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Падзякаваць трэба камандзірам часцей, якіх нам давялося паднімаць, пад ружжо ставіць. І падзякаваць праз іх жонкам і сем’ям нашых ваеннаслужачых. Гэта сапраўды адзінства і маналіт. Але ні ў якім разе не расслабляцца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Абавязкова, таварыш Прэзідэнт, зробім. Самае галоўнае, што сапраўды хочацца адзначыць: нашы людзі разумеюць важнасць задач, якія выконваюцца. Мы правільна ацэньвалі тую падзею, якая адбылася. Рэакцыя была імгненная. Нават ніхто не праявіў хвалявання», — заявіў Віктар Хрэнін.

«Але галоўнае — не расслабіцца», — яшчэ раз звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Гэта асноўнае патрабаванне я памятаю. Таму ў рамках падрыхтоўкі Узброеных Сіл адны з самых галоўных мерапрыемстваў — падтрыманне баявой мабілізацыйнай гатоўнасці, пытанні будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, баявой падрыхтоўкі, зыходзячы з вопыту, які атрымліваюць нашы калегі ва ўзброеным канфлікце. Акрамя гэтага, мы глядзім яшчэ шырэй, дзе якія праходзяць мерапрыемствы», — адзначыў міністр абароны.

«Цяпер шмат размоў і балбатні: „Вагнер, Вагнер, Вагнер“. Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім. Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам... Вопыт. Слухай, яны на перадавой — штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што цяпер важна. Вось мне Пуцін апошні раз сказаў: контрбатарэйная барацьба, без гэтага немагчыма. Беспілотнікі. Яны праз гэта прайшлі. Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта бясцэнна. Вось гэта нам ад вагнераўцаў трэба ўзяць», — дадаў Прэзідэнт.

«Баяцца іх няма чаго. Мы ж вуха востра трымаем», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.