Вы тут

ЦТ па сусветнай гісторыі плануюць напісаць 586 абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час) 4 ліпеня плануюць напісаць 586 абітурыентаў, паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


«Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па сусветнай гісторыі (найноўшы час). Гэта заключны прадмет ЦТ у асноўныя дні. На яго зарэгістравалася 586 абітурыентаў. Выпрабаванне пачнецца ў 11.00. Усе пункты здачы ЦТ гатовыя сустрэць тых, хто паступае», — распавёў Юрый Міксюк.

Пры сабе абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, ID-картка (пластыкавая смарт-картка), пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што засведчвае асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарнілам чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто спазніўся — прыбыў у пункты пасля адкрыцця пакетаў з матэрыяламі — у аўдыторыі не дапусцяць.

На ЦТ нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, што засведчвае асобу, ручкі, пропуска і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць даныя пры рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу іспытаў, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыя- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя заметкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, самавольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, што засведчвае асобу, з якім абітурыент праходзіў тэсціраванне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе забраны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.