Вы тут

У Кітаі абвешчана «аранжавае» папярэджанне ў сувязі з магчымымі геалагічнымі бедствамі


Улады Кітая абвясцілі папярэджанне «аранжавага» ўзроўню ў сувязі з магчымымі геалагічнымі бедствамі, выкліканымі дажджамі на паўднёвым захадзе краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР і Кітайскае метэаралагічнае ўпраўленне папярэдзілі аб рызыцы выкліканых дажджамі стыхійных бедстваў геалагічнага характару ў цэнтральнай частцы горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай). Да слова, гэта найбуйнейшы па колькасці насельніцтва мегаполіс у свеце.

Ведамствы таксама аб’явілі папярэджанне «жоўтага» ўзроўню з-за рызыкі такіх стыхійных бедстваў у асобных раёнах аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, правінцый Ляанін, Цзілінь, Хубэй, Гуйчжоў, Юньнань, Шэньсі і горада Чунцын. Мясцовым жыхарам рэкамендавана прыняць меры засцярогі, асабліва ў тых раёнах, дзе існуюць схаваныя небяспекі.

Як вядома, у Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб геалагічных бедствах з каляровай кадзіроўкай, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі пазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.

Таксама стала вядома, што Дзяржаўны камітэт па памяншэнні страт ад стыхійных бедстваў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР сумесна задзейнічалі ў Чунцыне рэжым экстраннага рэагавання чацвёртага ўзроўню ў сувязі з паводкамі і геалагічнымі бедствамі. Туды накіравалі рабочую групу, якая правядзе ацэнку сітуацыі і будзе каардынаваць і падтрымліваць работу па аказанні дапамогі мясцовым жыхарам, закранутым стыхійнымі бедствамі.

З 3 ліпеня на большасць раёнаў Чунцына абрынуліся залевы, у выніку чаго ўзровень вады ў сямі рэках горада падняўся вышэй за небяспечную адзнаку. У выніку залеваў загінулі 15 чалавек, чацвёра прапалі без звестак. У мегаполісе ўведзены рэжым экстранага рэагавання на паводкі чацвёртага ўзроўню.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.