Вы тут

Дзеці і дарослыя могуць адправіцца ў «Адкрыты акіян». Фотарэпартаж


У цяністым мінскім двары «прышвартаваўся да пірса» цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян». Дарэчы, не так даўно ён адзначыў сваё пятнаццацігоддзе. 


— Наш цэнтр зарэгістраваны 16 чэрвеня 2008 года, — распавёў заснавальнік і дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў. — Наша некамерцыйная ўстанова была створана для папулярызацыі ведаў аб акіяне, флоце і ўсяго, што з імі звязана. Структура экспазіцыі цэнтра распрацавана з улікам трох напрамкаў: біялагічнага, гісторыка-геаграфічнага, надводнага і падводнага флоту. З 2018 г. працуе мабільны музей, які прыцягвае наведвальнікаў не толькі ўнутраным зместам, але і сваім знешнім выглядам. У бліжэйшых планах — удзел мабільнага музея ў мерапрыемствах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у жніўні, арганізацыя работы мабільнага музея ва ўсіх раёнах сталіцы, а потым — і ў іншых населеных пунктах краіны. Экспазіцыі цэнтра таксама ўдасканальваюцца. У цяперашні час працуем над новым вучэбна-гістарычным «адсекам» цэнтра. Лічу неабходным адзначыць дзяржаўныя арганізацыі і органы кіравання, з якімі цэнтр узаемадзейнічае: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, адміністрацыі Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска. 

Дырэктар Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.