Вы тут

Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян


Па дапамогу звярнулася сям’я з аграгарадка Буйнічы Магілёўскага раёна. Заяўнікі паскардзіліся на адказ Магілёўскага райвыканкама аб змяненні мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка. Прычына — невыкананне горадабудаўнічага рэгламенту, норм, правіл і адсутнасць транспартнай інфраструктуры.


Жыхары лічаць дзеянні службовых асоб не паслядоўнымі, скардзяцца, што кожнаму з членаў сям’і яны давалі розныя тлумачэнні. Акрамя гэтага, заяўляюць, што рашэнне райвыканкама не адпавядае патрабаванням заканадаўства па яго афармленні. На копіі няма нават подпісаў.

На зямельным участку грамадзян ужо знаходзіцца два пабудаваныя імі дома, збіраюцца будаваць трэці. Але, як лічаць спецыялісты, гэта заблакіруе пад’езд да аднаго з дамоў. З цягам часу такі расклад можа стаць прычынай для скаргі ў судовыя інстанцыі. Землеўпарадчыкі прапанавалі некалькі варыянтаў выхаду з сітуацыі. Але для таго, каб прыняць канчатковае меркаванне, губернатар плануе грунтоўна вывучыць зварот у адпаведнасці з заканадаўствам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.