Вы тут

КВЗ-канцэрт прайшоў з поўным аншлагам на «Славянскім базары»


Доўгачаканая гульня Клуба вясёлых і знаходлівых нарэшце вярнулася ў Віцебск у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Апошні раз каманды прыязджалі ў горад на Дзвіне ў 2019 годзе, а сёлета з нагоды перамогі беларускай каманды «Доктар Хаусс» у Вышэйшай лізе КВЗ упадабаны гледачам канцэрт зноў запрасіў у Летні амфітэатр усіх прыхільнікаў гумару.


Гэта, напэўна, быў адзін з самых доўгачаканых і яркіх на эмоцыі канцэртаў гэтага года. Калі не для сталай аўдыторыі, то для маладой канкрэтна. Ужо за паўгадзіны да мерапрыемства шасцітысячная зала не шкадавала самых бадзёрых апладысментаў, запрашаючы каманды выйсці на сцэну. А яны — лепшыя прадстаўнікі вясёлых і знаходлівых, чэмпіёны і фіналісты Вышэйшай лігі — прыехалі ў горад на Дзвіне з Армавіра, Смаленска, Масквы і Сургута.

Сёлета на фестывалі заснавалі Кубак «Славянскага базару», за які змагаліся пяць каманд: «Трыёд і Дыёд», «Руская дарога», «Барцы. Паўночны дэсант», «Юра», «Доктар Хаусс». Спецыяльным госцем стала дзіцячая каманда «Пушка» з Гродна. Удзельнікі праявілі сябе ў трох конкурсах: візітнай картцы, размінцы і музычным хатнім заданні. На сцэне галоўнай канцэртнай пляцоўкі фестывалю былі прадстаўлены лепшыя і знаёмыя гледачам нумары. Так, беларусы паказалі рэмейк на «Тытанік», «Руская дарога» прывезла ў Віцебск сваю рэп-групу, а «Юра» праспявалі душэўную песню пра Віцебск.

Ацэньвала гульню кампетэнтнае журы, у складзе якога былі Анатоль Ярмоленка, Алена Спірыдовіч, Аляксандр Лук’янаў і іншыя. Але без традыцыйных адзнак, якія на фестывалі сяброўства і адзінства ўвогуле непатрэбныя — уладальніка Кубка вызначылі апладысменты залы і шчырыя слёзы ад смеху. Ім стала каманда КВЗ «Барцы. Паўночны дэсант», а ўсе астатнія каманды атрымалі дыпломы лаўрэатаў і фестывальныя падарункі. Арганізатары і ўдзельнікі адзначылі, што мяркуючы па поўным аншлагу і зваротнай сувязі віцебскіх прыхільнікаў гульні, Кубак «Славянскага базару» стане традыцыйным і атрымае пастаянную прапіску на фестывалі мастацтваў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.