Вы тут

На Магілёўшчыне адзначаюць Дзень памяці Баркалабаўскай іконы Божай маці


Да свята быў прымеркаваны двухдзённы 40-кіламетровы хросны ход ад Магілёва да аграгарадка Баркалабава ў Быхаўскім раёне. Каля 300 чалавек прайшлі пад іконамі і харугвамі ад магілёўскага Свята-Нікольскага манастыра да Баркалабаўскага.


На сайце Магілёўскай епархіі гаворыцца, што Баркалабаўская ікона Божай Маці адна з самых шанаваных святынь, яе спісы знаходзяцца ў шматлікіх храмах. Па паданні, ікону ў Баркалабаўскім манастыры пакінуў рускі князь Пажарскі, вяртаючыся з паходу. Яго коні спыніліся каля манастыра і не рухаліся з месца, пакуль ён не перадаў святыню багамольцам.

Знакамітая ікона асабліва праславілася цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, цудатворную ікону захоўвалі вернікі, а напярэдадні Вялікадня 1953 года прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там ікона захоўвалася да 25 ліпеня 2010 года, а затым была ўрачыста перанесена ў адноўлены Баркалабаўскі манастыр. Цяпер тут адзначаюць двайное свята цудатворнай іконы: 24 ліпеня — дзень яе здабыцця і 25 ліпеня — дзень перанясення іконы з граду Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.

Паломнікі, якія ішлі пешшу, прызнаюцца, што, нягледзячы на шматкіламятровы шлях, мацней за стамленне былі ўсё ж такі радасць і духоўны ўздым. Шмат хто стаў сведкам таго, што падчас богаслужэння на крыж культавай пабудовы прызямліўся бусел і сядзеў там, пакуль ішла архірэйская служба. Гэта не першы выпадак у Магілёўскай вобласці, калі гэтая птушка натхняе паломнікаў. Два гады таму бусел 12 кіламетраў суправаджаў паломнікаў ад Магілёва да Бялыніч падчас свята іконы Бялыніцкай Божай маці.

Святочнае богаслужэнне прайшло пры вялікай колькасці народа. Да яго далучыўся разам са сваімі сябрамі-артыстамі і заслужаны артыст Беларусі Руслан Аляхно.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Алены ЗУЕВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.