Вы тут

Пляжны футбол: Беларусы стартавалі з перамогі


Нацыянальная каманда Беларусі па пляжным футболе яскрава вызначылася на турніры II Гульняў краін СНД. У дэбютным матчы на спаборніцтвах падапечныя Нікаласа Альварада сустракаліся з камандай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. 


Фота БелТА

Беларусы ўдарна пачалі паядынак, ужо на другой хвіліне зарабіўшы пенальці, які рэалізаваў Анатоль Рабко. Праз некалькі секунд у вароты гасцей уляцеў і другі мяч, аўтарам дакладнага ўдару стаў наш Ягор Гардзецкі. У наступным перыядзе беларусы вызначыліся ўжо тройчы намаганнямі Ігара Брыштэля, Івана Канстанцінава і галкіпера Міхаіла Аўгустава, на што супернік адказаў двума галамі. 

У заключнай трэці лічбы на табло не змяніліся, у выніку — 5:2 на карысць нашай каманды.

Турнір па пляжным футболе на II Гульнях краін СНД — асаблівы для беларускіх спартсменаў. Ён адметны статусам супернікаў. 

«Гэта было наша першае дакрананне да спаборніцтваў, хлопцы былі крыху ўсхваляваныя, але нічога страшнага, мы рухаемся наперад. — адзначыў галоўны трэнер зборнай пляжнага футбола Нікалас Альварада. — У параўнанні з таварыскім матчам каманда Арабскіх Эміратаў памяняла некаторыя аспекты ў нападзе, працавала больш глыбей, агрэсіўней і палепшыла сваю гульню. Усе нашы супернікі моцныя. Яны валодаюць высокім узроўнем, таму кожны матч будзе насычаным і напружаным», — падкрэсліў ён. 

Галоўны трэнер адзначыў, што падтрымка з трыбун заўсёды прыемная:

«Гэта велізарны стымул для нас. Атмасфера была выдатная, заўсёды ў задавальненне гуляць з такой колькасцю заўзятараў. Сёння я б хацеў вылучыць Міхаіла Аўгустава пад нумарам 16 — нашага варатара, які гуляў у другі і трэці перыяд. Сёння ён досыць правільна і граматна выбіраў моманты ў гульні».

Футбаліст Ягор Гарадзецкі падзяліўся, што першы матч заўсёды цяжкі. «Дзякуй заўзятарам, што прыйшлі, быў цэлы стадыён — гэта вельмі прыемна. Падтрымка з трыбун сапраўды адчувалася. Гуляць у такіх умовах — адно задавальненне», — сказаў. 

Беларуская каманда правяла са зборнай ААЭ ні адзін таварыскі матч. «У пачатку сезона мы ездзілі да іх дадому, гулялі ў іх, таму мы добра ведалі свайго суперніка. Нашы наступныя супернкі ў асобе Азербайджана і Ірана вельмі сур’ёзныя, у абедзвюх камандах высокі індывідуальны ўзровень футбалістаў, да таго ж яны тактычна граматна гуляюць. Асабліва адзначу Іран, гэта наогул адна з наймацнейшых зборных у свеце. Але ў нас толькі адна задача — кожны раз перамагаць». — расказаў Ягор Гардзецкі.

Наступны паядынак на турніры зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе сёння супраць каманды Азербайджана, сустрэча стартуе ў 17.00. Групавы этап нашы гульцы завершаць у панядзелак матчам са зборнай Ірана (18.30). У плэй-оф з квартэта выйдуць дзве лепшыя каманды.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.